Прасторавы зарад, аб’ёмны зарад — зарад электрычны, размеркаваны па некаторым аб’ёме. Узнікае пры розных канцэнтрацыях дадатных і адмоўных носьбітаў зараду ў прасторы (напрыклад, электронаў і іонаў у плазме). Назіраецца паблізу ад электродаў пры праходжанні электрычнага току праз электраліт ці газ, на мяжы 2 паўправаднікоў з рознымі тыпамі праводнасці, у вакууме пры электроннай эмісіі і інш. Прасторавы зарад вызначае прасторавае размеркаванне патэнцыялу і напружанасці электрычнага поля.

Літаратура

Катэгорыя:Электрычнасць