Генрык Абіхт () — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху 1850—60-х гадоў на Беларусі, у Польшчы, Літве. Біяграфія Скончыў Віленскую гімназію (1852), служыў паштовым чыноўнікам. Каб пазбегнуць арышту за ўдзел у рэвалюцыйных гуртках, у 1857 годзе эмігрыраваў у Лондан. Быў актыўным дзеячам польскай Рэвалюцыйнай грамады «Лондан», працаваў у друкарні «Колокола». Вясной 1862 года нелегальна прабраўся ў Варшаву. Уваходзіў у лявіцу «чырвоных», быў агентам Цэнтральнага нацыянальнага камітэта. Асноўнай рухальнай сілай паўстання лічыў народ. У лістападзе 1862 года арыштаваны, зняволены ў Брэсцкую крэпасць. Павешаны ў Варшаўскай цытадэлі. Літаратура