Архітэўцыс (Architeuthis) — род гіганцкіх кальмараў атраду дзесяціногіх галаваногіх малюскаў. Каля 10 відаў. Узніклі прыкладна ў познім мезазоі, росквіту дасягнулі ў неагене. Самыя вялікія беспазваночныя жывёлы. Найбольш вядомы архітэуцыс — «даўгарукі спрут».
Даўжыня са шчупальцамі дасягае 19 м, маса да 1 т і болей. Жывуць пераважна ў трапічных морах і акіянах. Цела верацёнападобнае. На галаве 8 «рук» і 2 шчупальцы. Яйцы адкладваюць на дно ці ў тоўшчу вады. Драпежнікі. Аб’екты промыслу. Мяса смачнае. Выкарыстоўваюцца таксама ў фармацэўтычнай прамысловасці.
Літаратура
Крыніцы