Арсеніды — хімічныя злучэнні металаў з мыш’яком. Вядомыя для ўсіх металаў (і паўметалаў), акрамя сурмы, вісмуту, свінцу і талію. Крышталічныя рэчывы з металічным бляскам, маюць высокія тэмпературы плаўлення (напрыклад, для арсенідаў серабра tпл 1740 °C). Арсеніды галію (GaAs) і індыю (InAs) — паўправадніковыя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ў лазерах, выпрамніках і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Арсеніды