Іцхак Лейбуш Перац (Перэц) () — яўрэйскі пісьменнік, драматург, паэт, класік літаратуры на ідышы, грамадскі дзеяч, выдавец, юрыст, адвакат, родам з Польшчы.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і гандляра ў Замосці, бацька — Ідл (Юдка) Перац (1825—1898), маці — Рыўка Левіна (1828—1914). Дата нараджэння спрэчная: 1851 ці 1852 год.
Здабываў веды самаадукацыяй. Друкаваўся на польскай мове, з 1875 года на іўрыце, з 1888 года — на ідышы.
У 1876 годзе пасля заканчэння варшаўскіх курсаў здаў іспыт на ліцэнзію адваката. На працягу 11 гадоў вёў у Замосці адвакацкую канцылярыю, пакуль царскія ўлады не пазбавілі яго канцэсіі (праз даносы артадаксальных яўрэйскіх колаў). Яго абвінавачвалі ў «празмерным» ўжыванні польскай мовы і актыўнай абароне «польскіх бунтаўнікоў».
У 1890-х гадах заснаваў перыядычныя выданні «Дзі юдышэ бібліятэк» (Яўрэйская бібліятэка), «Літаратур ун лэбм» (Літаратура і жыццё), якія адыгралі вялікую ролю ў развіцці яўрэйскай грамадскай думкі.
У пачатку 1900-х гадоў у творчасці Пераца пераважаў рамантычны пачатак: «Хасідскія апавяданні» (1900), «Народныя паданні» (1904—1909). Ён уславіў духоўнае багацце персанажаў, створаных народнай фантазіяй. Рабіў стылізацыі пад яўрэйскі фальклор, перайначваў прытчы заснавальніка хасідызму Бал Шэм Това, містычныя казкі рэбэ Нахмана з Брацлава.
Перац быў смелым наватарам у розных літаратурных жанрах. Ярчэй за ўсё яго талент выявіўся ў востраканфліктнай навеле. Крытыкаваў перажыткі сярэднявечча ў яўрэйскім асяроддзі. Трагічныя ў яго апавяданнях ахвяры рэлігійнага аскетызму («Кабалісты», «У паштовым фургоне»). Рамантыка-сімвалічныя драмы: «Што тоіцца ў скрыпцы», «Ноч на старым рынку» (1907), «На пакаянным ланцугу» (1909). Яго творчасць зрабіла значны ўплыў на развіццё новай яўрэйскай літаратуры.
Памёр 3 красавіка 1915 года і быў пахаваны на яўрэйскіх могілках у Варшаве.
Сям’я Першая жонка — Сара Ліхтэнфельд (1870, развод 1875). Сыны — Люцыян і Якаў (памёр у дзяцінстве). Другая жонка (з 1878) — Гелена (Нехама Рахеля) Рынгельхайм (1860—1938; бяздзетны шлюб).
Беларускія пераклады Апавяданне «Смерць музыкі» — Эма Залкінд (выпускніца Віленскай беларускай гімназіі).
Крыніцы
Літаратура Нусинов И. Перец Ицхок Лейбуш // Литературная энциклопедия. Т. 8. — : ОГИЗ РСФСР, гос. словарно-энцикл. изд-во «Советская Энциклопедия», 1934. — Стб. 538—542. Цинберг С. Ицхок-Лейбуш Перец: Некролог // «Новый Восход». — 1915. — № 12-13. Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты Катэгорыя:Іўрытамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Іўрытамоўныя паэты Катэгорыя:Драматургі Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Выдаўцы Катэгорыя:Адвакаты