Пераходныя элементы, пераходныя металы — хімічныя элементы пабочных (B) падгруп 4—7-га перыядаў перыядычнай сістэмы элементаў; d- і f-элементы. Вядома 65 пераходных элементаў (з улікам 106—109-га элементаў). У перыядах займаюць пераходнае становішча паміж металамі і неметаламі (адсюль назва).

Усе пераходныя элементы мала пашыраны ў зямной кары (акрамя жалеза і тытану), з’яўляюцца металамі (на знешнім электронным слоі маюць 1—2 электроны). У перахнодных элементах электронамі запаўняюцца ўнутраныя (n−1)d-абалонкі (n — галоўны квантавы лік) у d-элементаў і (n−2)f-абалонкі ў f-элементаў — лантаноідаў і актыноідаў. У выглядзе простых рэчываў d-элементы вызначаюцца унікальнымі магнітнымі ўласцівасцямі, высокай каталітычнай актыўнасцю (асабліва плаціна, паладый). Асаблівасці хімічных уласцівасцей d-элементаў абумоўлены вялікім (параўнальна з усімі іншымі, у тым ліку і f-элементамі) наборам магчымых валентных станаў і ступеняў акіслення (напрыклад, рутэній праяўляе ўсе ступені акіслення ад 0 да +8). Для d-элементаў характэрна ўтварэнне комплексных злучэнняў, кластараў, а таксама нестэхіяметрычных злучэнняў (гл. металіды). Літаратура

Катэгорыя:Пераходныя металы