UFL (Ultimate Football League) — бясплатная відэагульня па футболе, распрацаваная і выдадзеная кампаніяй Strikerz Inc. Першапачаткова запланаваная да выхаду ў 2022 і 2023 гадах, гульня была публічна выпушчана на кансолях 5 снежня 2024 года; версія для ПК з раннім доступам выйшла 7 лістапада 2025 года, а поўная версія — 5 снежня 2025 года. Версія з раннім доступам для мабільных прылад на Android выходзіла з 28 студзеня па 9 лютага 2026 года; поўная ж версія разам з iOS павінна выйсці ў тым жа годзе.
Распрацоўка Распрацоўшчыкі апісваюць асноўную мадэль гульні як «fair-to-play» («сумленная гульня») з «падыходам, дзе перамагае майстэрства, і цалкам без pay-to-win магчымасцей». Генеральны дырэктар Strikerz Яўген Нашылаў заявіў, што мадэль гульні з’яўляецца «асноўным прынцыпам» кампаніі, адзначыўшы: «поспех гульцоў не павінен залежаць ад колькасці пакупак унутры гульні або памеру данатаў». Распрацоўка гульні пачалася ў 2016 годзе і працягвалася восем гадоў. Гульня была створана на рухавіку Unreal Engine 5.
UFL была ўпершыню прадстаўлена падчас Gamescom у 2021 годзе. У 2023 годзе Крышціяну Раналду быў часткай групы, якая ўклала ў гульню 32 мільёны фунтаў стэрлінгаў. 7 чэрвеня 2024 года UFL выпусціла адкрытую бэта-версію на кансолях Xbox Series X|S і PlayStation 5. Яна была даступная да 9 чэрвеня.
Партнёрства UFL наладзіў партнёрства з Міжнароднай федэрацыяй асацыяцыі прафесійных футбалістаў. Сярод аб’яўленых ліцэнзаваных клубаў — Вест Хэм Юнайтэд, Спортынг, Шахцёр Данецк, Барусія Мёнхенгладбах, Манака, Бешыкташ, Сэлтык, Рэйнджэрс і Хайверфордуэст Каўнці. 27 студзеня 2022 года Strikerz выпусціў гульнявы трэйлер UFL, у якім узялі ўдзел амбасадары Крыштыяну Раналду, Аляксандр Зінчанка, Рамелу Лукаку, Кевін Дэ Бройнэ і Раберту Фірміну.
Беларуская лакалізацыя Беларуская лакалізацыя UFL была зроблена перакладчыцкай суполкай «RэЗервацыЯ» — групай перакладчыкаў, якая спецыялізуецца на стварэнні лакалізацый камп'ютарных гульняў на беларускую і ўкраінскую мовы.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гульні для iOS Катэгорыя:Гульні для Android Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў Беларусі Катэгорыя:Відэагульні 2024 года Катэгорыя:Гульні для Windows