BeIA (Be Internet Appliances) — аперацыйная сістэма для ўбудаваных сістэм (напрыклад, Sony eVilla), заснаваная на BeOS. Дадзеная сістэма ўяўляла сабой праграмную платформу, якая забяспечвала просты доступ да вэб-праграм.
BeIA адрознівалася ад BeOS платформавай незалежнасцю і скіраванасцю на вэб- і мультымедыя-праграмы. Карыстальніцкі інтэрфейс сістэмы быў заснаваны на браўзеры. У адрозненне ад BeOS, якая пры загрузцы запускала Tracker і Deskbar, BeIA загружала сістэму адразу ў інтэрфейс браўзера Opera (падобна да Firefox OS, WebOS ці Google Chrome OS).
У сістэму былі ўключаны праграмы для вэб-сёрфінгу, аўдыя-стрымінгу, прайгравання відэа і камунікацыі па электроннай пошце. Сістэма загружалася вельмі хутка, яна была распрацавана для архітэктур x86 і PowerPC, для яе патрабавалася мінімум 8 мегабайт пастаяннай памяці (жорсткі дыск, CompactFlash), а таксама 32 мегабайты аператыўнай. BeIA была ліцэнзавана для невялікага набору прылад Sony, Compaq і Qubit.
Падтрымка ПЗ Пошта для 4-х карыстальнікаў Вэб-браўзер Opera 4.0 RealPlayer Macromedia Flash 4.0 Staff Java Plugin Падтрымка SSL2 і SSL3 Падтрымка PDF, ASCII-тэксту і HTML-старонак Падтрымка графічных фарматаў: JPEG, progressive JPEG, GIF, PNG Падтрымка аўдыя фарматаў: MP3, WAV, MIDI, AU, AIFF, real audio Падтрымка відэа фарматаў: MPEG 1, Real video
Версіі Версія Дата выпуску BeIA 1.0 beta, кодавая назва Stinger Лют. 2000 BeIA 1.0 Кастр. 2000 BeIA 1.09.2 Май 2001 BeIA 1.5 --- BeIA 2.0 ---
Крыніцы
Катэгорыя:BeOS Катэгорыя:Прапрыетарныя аперацыйныя сістэмы