Кольскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мурманскай вобласці Расіі. У межах раёна ўтвораны аднайменны муніцыпальны раён.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Кола.

Геаграфія Плошча — 28320 км². Тэрыторыя адносіцца да раёна Крайняй Поўначы. Клімат разнастайны. На ўзбярэжжа Баранцава мора — субарктычны марскі, змякчаецца ўплывам цёплага цячэння. У кантынентальных раёнах — умерана-халодны. Сярэднія тэмпературы найболей халодных месяцаў паніжаюцца па меры выдалення ад узбярэжжа ад −8 да −15 °C, летнія, наадварот, растуць ад +9 да +14. На ўзбярэжжа частыя моцныя вятры і зацяжныя завеі. Снежнае покрыва ляжыць больш за 210 дзён у годзе. Высокая вільготнасць паветра ў спалучэнні з моцнымі вятрамі прыводзіць да таго, што нават 10 °C градусныя маразы пераносяцца вельмі цяжка. Замаразкі і выпадзенне снега магчымы ў любы летні дзень.

Раён багаты на водныя рэсурсы. Асноўныя рэкі: Тулома, Заходняя Ліца, Кола, Тэрыберка, Варонья, Лота. Тры буйныя вадасховішчы: Верхнетуломскае, Верхнетэрыберскае і Серабранскае.

Насельніцтва

Катэгорыя:Раёны Мурманскай вобласці