Алея Славы Нараўлянскага раёна () — месца ў горадзе Нароўлі (Беларусь), дзе на 11 мемарыяльных таблічках з імёнамі і фатаграфіямі ўвекавечаны выдатныя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Нараўлянскага раёна, а таксама выдатныя ўраджэнцы Нараўлянскага раёна цяперашняга часу. Заснавана рашэннем Нараўлянскага раённага выканаўчага камітэту ад 22 верасня 2022 года. Урачыста адкрыта 6 лістапада 2010 года. Мемарыяльныя таблічкі ўздоўж прамой лініі ўсталяваны каля Нараўлянскага гісторыка-этнаграфічнага музея (вуліца Кастрычніцкая, дом 12). Спіс увекавечаных асоб
Асобы заносяцца на Алею Славы рашэннем раённай камісіі пры Нараўлянскім раённым выканаўчым камітэце — пасля разгляду хадайніцтваў ад працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый Нараўлянскага раёна, а таксама ад дзяржаўных органаў.
Выбар выдатных асоб заснаваны на двух крытэрыях: 1) Героі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Сацыялістычнай Працы, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, людзі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Нараўлянскага раёна; 2) ураджэнцы Нараўлянскага раёну, выдатныя асобы цяперашняга часу, якія дасягнулі высокіх вынікаў у навуцы, адукацыі, медыцыне, мастацтве, спорце, іншых сферах грамадскай дзейнасці. Адпаведна з гэтым Алея Славы падзелена на дзве тэматычныя зоны.
Пры адкрыцці Алея Славы налічвала 11 таблічак з імёнамі і фатаграфіямі асоб: 1) Андрэй Рыгоравіч Корзун (1911—1943) — чырвонаармеец, Герой Савецкага Саюза. 2) Майсей Лейвікавіч Співак (1911—1943) — чырвонаармеец, Герой Савецкага Саюза. 3) Галіна Канстанцінаўна Васіленка (1935—2006) — палявод, жывёлавод. Герой Сацыялістычнай Працы. 4) Данііл Фёдаравіч Булава (1908—1953) — страшыня Нараўлянскага райвыканкама. Герой Вялікай Айчыннай вайны 5) Мікалай Цімафеевіч Зязётка (1918—1995) — герой Вялікай Айчыннай вайны, Герой Працы, страшыня калгасу «Кастрычнік». 6) Казімір Францавіч Градзіцкі (1891—1959) — Герой вайны, партызан, заслужаны ўрач БССР. 7) Аляксандра Карпаўна Дзямідчык (1911—1990) — Герой вайны, партызанка-разведчыца, дырэктар сярэдняй школы г. Нароўлі. 8) Алег (Альгерд) Адамавіч Садоўскі (1907—1979) — страшыня Нараўлянскага райвыканкама, Герой Вялікай Айчыннай вайны. 9) Іван Уладзіміравіч Дуда (1936—2021) — доктар медыцынскіх навук (1984), прафесар. 10) Эдуард Іосіфавіч Збароўскі (нар.1938) — доктар медыцынскіх навук, прафесар кардыялогіі. 11) Якаў Львовіч Каламінскі (1934—2019) — доктар псіхалагічных навук, прафесар. 12) Іван Міхайлавіч Шаўрэй (1955—2020) — непасрэдны ўдзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986), пажарнік нараўлянскай пажарнай часткі, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі, першы ганаровы грамадзянін Нараўлянскага раёна (2020). Прапаршчык унутранай службы.
Крыніцы Наровлянщина самобытная и современная / под общ. ред., пред. В.В. Шляги. — Гомель : Редакция газеты «Гомельская праўда», 2015. — 119 с. Прыпяці вечныя берагі: народная духоўная культура Нараўлянскага раёна / В.С. Новак [і інш.]. — Гомель : Рэдакцыя газеты "Гомельская праўда", 2023. — 243 с. «Алея Славы нараўлянцаў» Аллея Славы Об Аллее Славы Наровлянского района // pravo.by НАРОВЛЯ. ПАРК. УСАДЬБА ГОРВАТТА. КРАСНЫЙ МОЗЫРЯНИН // youtube.com
Катэгорыя:З’явіліся ў 2010 годзе Катэгорыя:Гісторыя Нароўлі Катэгорыя:Славутасці Нароўлі