Яўгенія Барысаўна Пастарнак (нар. 6 мая 1972, Мінск) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія Нарадзілася і жыве ў Мінску, выпускніца сярэдняй школы № 16 Мінска і фізічнага факультэта БДУ.

Першая кніга — «Компьютер для женщин» вытрымала некалькі перавыданняў. Затым рушыла ўслед другая кніга ў тым жа стылі «Интернет для женщин», якая стала не меней папулярнай, але меней скандальнай і супярэчлівай. Пасля гэтага Яўгенія пераключылася на напісанне мастацкай літаратуры, у асноўным у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім. У 2009 годзе паводле першага рамана іх сумеснага цыкла «М+Ж» выйшаў аднайменны фільм. Пазней у суаўтарстве таксама была напісана кніга «Время всегда хорошее».

Лаўрэат літаратурных прэмій «Алые паруса» і «Заветная мечта» за кнігу «Правдивая история Деда Мороза», прэміі «Алиса» (2010) і «Книгуру» сезона 2010—2011 года за «Время всегда хорошее», прэміі «Книгуру» сезона 2011—2012 за зборнік «Шекспиру и не снилось». Фіналіст прэмій ім. Крапівіна і ім. Міхалкова.

15 чэрвеня 2017 года ў РАМТ адбылася прэм’ера спектакля «Я хочу в школу» паводле аднайменнай аповесці Жвалеўскага і Пастарнак. З 2018 года ў Беларускім ТЮГ ідзе спектакль «З нагоды мёртвых душ» па кнізе Жвалеўскага і Пастарнак «Смерть мертвым душам!».

Сям’я Бацька — Барыс Натанавіч Пастарнак, журналіст.

Бібліяграфія 2004 — «М+Ж. А черт с ним, с этим платьем!» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2004 — «М+Ж. Современные методы управления погодой» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2005 — «М+Ж. Противофаза» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2005 — «М+Ж. Беременность не болезнь» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2007 — «Я достойна большего» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2009 — «Правдивая история Деда Мороза» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2009 — «Время всегда хорошее» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2010 — «Гимназия № 13» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2011 — «Москвест» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2012 — «Я хочу в школу» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2012 — «Как кошка с собакой» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2012 — «Типа смотри короче» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2013 — «Шекспиру и не снилось» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2014 — «52 февраля» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2014 — «Смерть мертвым душам» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2014 — «Охота на Василиска» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2015 — «Бежим отсюда!» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2016 — «Открытый финал» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2017 — «Пока я на краю» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2017 — «Сиамцы» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2018 — «Минус один» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2019 — «Грабли сансары» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2020 — «Я бы на твоем месте» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2020 — «Банальные истории» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2021 — «Приквел» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2023 — «Закон сохранения кота» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім) 2025 — «Про сочинительство» (у суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім)

Літаратурныя прэміі 2008 — Прэмія «Алые паруса» і «Заветная мечта» у намінацыі «Малая премия» за кнігу «Правдивая история Деда Мороза» (у конкурсах кніга ўдзельнічала пад назвай Откуда взялся Дед Мороз и почему он никуда не денется"). 2010 — Прэмія «Аліса» («Время всегда хорошее») 2011 — Прэмія «Книгуру» (3-е месца) («Время всегда хорошее») 2012 — Фінал прэміі «Ясная Паляна» («Время всегда хорошее»), Прэмія «Книгуру» (2-е месца) («Шекспиру и не снилось»), фінал прэміі імя Міхалкова («Я хочу в школу») 2013 — Міжнародная дзіцячая літаратурная прэмія імя У. П. Крапівіна, «Смерть Мёртвым Душам» 2015 — Прэмія «Размышления о Маленьком Принце» 2017 — « Руская прэмія» ў намінацыі «Малая проза» («Открытый финал»)

Акрамя таго, кнігі Жвалеўскага і Пастарнак неаднаразова станавіліся пераможцамі чытацкіх конкурсаў: «Падабаецца дзецям Ленінградскай вобласці», «Падабаецца дзецям Белгарадскай вобласці», «Кніга года: выбіраюць дзеці» і іншых.

Беларускія пераклады На беларускую мову перакладзены раман «Гимназия № 13» (пераклад Раісы Баравіковай) і аповесць «Сиамцы» (пераклад Станіславы Умец).

Фотагалерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Пастарнак Яўгенія Барысаўна . Партрэт аўтара на сайце выдавецтва «Время» Як напішам, так і будзе . Інтэрв’ю на сайце «Настаўніцкай газеты» Біяграфія Яўгеніі Пастарнак на сайце «Белкніга».

Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых