Вараце́ц, Гніла́я Пры́пяць — рака ў Варашскім раёне Ровенскай вобласці Украіны і Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Правы прыток ракі Прыпяць.

Даўжыня ракі — 21 км, у тым ліку 6 км на тэрыторыі БеларусіАгульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь». Пачынаецца ў выглядзе рукава Прыпяці за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дубчыцы, упадае ў Прыпяць за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Хойна. У верхнім цячэнні (на тэрыторыі Украіны) мае назву Гнілая Прыпяць. Уяўляе сабой старарэчча Прыпяці, некалі з Гнілой Прыпяццю складала адное цэлае. У ніжнім цячэнні цячэ па балоце Прастыр.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Прыпяці Катэгорыя:Рэкі Ровенскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Пінскага раёна