Яфім (Іяхім) Ігнатавіч Чапліц ( руск. Ефим Игнатьевич Чаплиц; нар. 1768, памёр 1825 ) — вайсковы афіцэр з дваранскага роду Чапліцаў (Чаплічаў) герба Кердзея аселага ў валынскім, кіеўскім і віцебскім ваяводствах Рэчы Паспалітай. Пачаў службу у войсках Рэчы Паспалітай, потым ўступіў у расійскую армію, дзе падчас Напаліенаўскіх войнаў даслужыўся да звання генерал-лейтэнанта.
Жыццевы шлях Яфім Ігнатавіч Чапліц нарадзіўся ў 1768 годзе; дзядя генерал-лейценанта Юстына Адамавіча Чапліца. Паколькі польскія гербоўнікі ня ведаюць такога сына ў Ігнацыя, які жыў у 18 ст., і службу Расейскай імперыі малады Іахім пачаў у "беларускай харугві", куды пры Кацярыне ІІ набіралі шляхту з земляў першага падзела Рэчы Паспалітай, ен верагодней усяго паходзіў з беднай беларускай галіны роду, якая жыла ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства ВКЛ.
Лічыцца, што пачаў вайсковую службу ў войсках Рэчы Паспалітай. 18 кастрычніка 1783 года перайшоў у Імператарскую Расійскую Армію ў званні секунд маёра "беларускай харугві". З 1788 па 1791 год, служыў пад кіраўніцтвам у штабе Рыгора Пацёмкіна. Удзельнічаў у аблозе Ачакава і ўзяцці Бендэраў, Акермана і Ізмаіла падчас Руска-турэцкай вайны, за што быў узнагароджаны ордэнам Святога Уладзіміра чацвёртай ступені з бантом па хадайніцтве Суворава.
У 1792 годзе ён ваяваў супраць палякаў падчас Польска-расійскай вайны. Стаў падпалкоўнікам Смаленскага драгунскага палка, які удзельнічаў у акупацыі Польшчы пад кіраўніцтвам генерала М. В. Кахоўскага.
У час паўстання Касцюшкі,1794 года генерал барон Ігельстром паслаў Чапліца да палякаў каб заключыць дагавор, але паўстанцы напалі на Чапліца "кантузілі ў левую руку" і ўтрымалі яго ў палоне.
У 1796 годзе ён удзельнічаў у Руска-персідскай вайне, камандуючы двума Грэбенскім і Сямейным казачымі палкамі, удзельнічаў у аблозе Дзербэнта і ўзяцці Баку. Зубаў адправіў яго з ключамі гэтага горада да імператрыцы Кацярыны ІІ, якая 18 ліпеня 1796 г. узвяла яго ў палкоўнікі .
У 1798 годзе быў зняты са службы імператарам Паўлам I і зноў прыняты ў 1801 годзе імператарам Аляксандрам I ў званні генерал-маёра . 11 кастрычніка 1803 імператар прызначыў яго ў сваю світу.
У 1805 годзе ён ваяваў супраць французаў у складзе Трэцяй антыфранцузскай кааліцыі, вызначыўшыся ў бітве пад Аўстэрліцам, калі выратаваў адрэзаны непрыяцелем Пскоўскі пяхотны полк, а пасля гэтай бітвы прыкрываў адступленне арміі. У 1806 годзе ён быў прызначаны камандзірам гусарскага палка 2-га Паўлаградскага лейб-гусарскага палка і камандзірам брыгады. У бітве пад Галымінам ён атакаваў непрыяцеля і даў магчымасць іншым войскам рэціравацца. 12 студзеня 1806 узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 3-га кл.
Ён удзельнічаў у кампаніі супраць французаў у 1806–1807 гадах. У студзені 1807 ён прабіўся праз заняты французамі горад Аленштэйн і выручыў атрад кн. Даўгарукага, а потым на працягу двух тыдняў быў камендантам у Кёнігсбергу, адкуль адправіў у Расію лёгка параненых і хворых жаўнераў. За што ў 1807 г. атрымаў прускі ордэн Чырвонага арла
З 1809 па 1810 год камандаваў 7-й дывізіяй.
У 1812 годзе, падчас французскага ўварвання ў Расію, ён прыняў камандаванне рэзервовым кавалерыйскім корпусам у 3-й арміі. У ліпені 1812 г. ён разбіў каля Кобрына атрад саксонскіх войскаў, прымусіў яго здацца і ўзяў у палон 1 генерала, 66 афіцэраў, 2300 салдат з 4 сцягамі і 8 гарматамі. Працягваючы ўдзельнічаць у мностве "спраў", сутычак і бітваў, Чапліц у верасні 1812 г. атрымаў камандаванне пяхотным корпусам 3-й арміі і, дзейнічаючы лёгкімі партыямі, разбіў атрад коннай Літоўскай гвардыі генерала Яна Канопкі пад Слонімам. Дзейнічаючы хутка і жорстка ён "навёў жах на ўсю Літву" - разагнаў большасць з праходзіўшых фармаванне гэты час "літоўскіх палкоў" напаліёнаўскай арміі. У лістападзе 1812 года ён быў прызначаны начальнікам авангарднага корпуса 3-й арміі і падчас пераправы праз раку Бярэзіну, стаўшы пад начальствам Чычагава, знаходзіўся ў Брылях, адкуль увесь час вёў перастрэлку з непрыяцелем. Прычым быў кантужаны ў галаву, але, без перапынку працягваў бой. Пасля разгрому дывізіі Луазона пад Маладзечнам, з боку Смаргоні ўзяў 28 лістапада Вільню, захапіўшы вялікую колькасць палонных, 30 гармат і інш.
Быў узведзены ў званне генерал-лейтэнанта.
У 1813 г. ён камандаваў кавалерыяй Польскай (Рэзервовай) арміі.
У 1813 годзе ён удзельнічаў у блакадзе Торна, а за бітву пад Кёнігсвартам быў узнагароджаны ордэнам Святога Георгія 3-й ступені. Затым ён удзельнічаў у бітве пад Лейпцыгам і ў 1814 годзе ў аблозе Гамбурга .
З 6 красавіка 1814 года - камандуючы 3-м корпусам Польскай (Рэзервовай) арміі.
У 1817 годзе ён быў начальнікам 3-й (пасля 2-я) гусарскай дывізіі, якой камандаваў да 15 лютага 1823 г., калі быў прызначаны у адстаўку "састаяць пры кавалерыі."
Масон, сябра пецярбургскай ложы "Злучаных сяброў". Уваходзіў у масонскае кіраўніцтвацтва - капітул "Фенікса", у якім насіў ордэнскае імя "Рыцар леапарда" і меў ордэнскі дэвіз "У чалавечнасці адвага". Затым стаў сябрам-заснавальнікам ложы "Паўночных сяброў".
Чапліц склаў «Запіску», якая апраўдвае дзеянні Чычагава пад Барысавым на Бярэзіне; "Запіска" надрукаваная ў "Рускай даўніне" 1886 г., т. 50.
Катэгорыя:Памерлі ў 1825 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1768 годзе Катэгорыя:Ваеннапалонныя Катэгорыя:Удзельнікі задушэння паўстання 1794 года Катэгорыя:Ваенныя Рэчы Паспалітай