Юсцін (Устын) Адамавіч Чапліц (рус. Юстин Адамович Чаплиц) (1797—1873) — рускі ваеначальнік, артылерыст. Удзельнік падаўлення паўстання 1830-1831 г. і Каўказскай вайны з 1834 па 1864 гг.

Біяграфія Юсцін Чапліц нарадзіўся ў 1797 годзе, паходзіў з дваран Магілёўскай губерні, быў пляменнікам героя Напаліенаўскіх войнаў расейскага генерала Яфіма Ігнацьевіча Чапліца.

Пасля заканчэння курса ў 2-м кадэцкім корпусе, Чапліц у 1814 годзе ўступіў у 6-ю артылерыйскую брыгаду ў званні прапаршчыка, а ў 1825 годзе ў званні лейтэнанта быў пераведзены ў Грэнадзёрскую артылерыйскую брыгаду.

На пасадзе камандзіра 3-й лёгкай роты 3-й артылерыйскай брыгады і ў якасці штабс-капітана ўдзельнічаў у падаўленні паўстання ў 1831 годзе: за бітву на Грохаўскіх палях быў узведзены ў капітаны, за пераслед ворага ўзнагароджаны ордэнам з надпісам «За адвагу», за бітву пад Астраленкай павышаны ў падпалкоўнікі і ўзнагароджаны залатой паўшабляй з надпісам «За храбрасць». За ўзяцце Варшавы, дзе быў паранены ў нагу і руку, узведзены ў палкоўнікі і ўзнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-й ступені 16 снежня 1831 года (№ 4628 у спісе Грыгоровіча-Сцяпанава).

З 1832 па 1834 год Чапліц камандаваў 12-й, а з 1834 па 1837 год — 8-й артылерыйскімі брыгадамі, а затым уваходзіў у склад артылерыі і асобнага Каўказскага корпуса.

У 1840-1842 гадах Чапліц удзельнічаў у войнах супраць каўказкіх горцаў (1817-1864). 7 красавіка 1846 года быў узведзены ў генерал-маёры, а ў лістападзе 1848 года быў прызначаны камандзірам 1-й брыгады 21-й пяхотнай дывізіі, якая ў 1849 годзе ўвайшла ў склад Дагестанскага атрада князя Аргуцінскага-Даўгарукава, які дзейнічаў супраць Шаміля і Хаджы Мурата; за адзнаку ў барацьбе супраць горцаў ён атрымаў ордэн Святога Станіслава 1-й ступені.

Генерал-маёр з 1846 г.

З 1850 па 1856 год ён камандаваў 2-й брыгадай 21-й пяхотнай дывізіі, а з 1853 года часова займаў пасаду камандзіра гэтай дывізіі.

У 1856 годзе Чапліц быў прызначаны ў асобны Каўказскі корпус для спецыяльных даручэнняў з залічэннем у армейскую пяхоту, а 17 лютага 1865 года быў узведзены ў генерал-лейтэнанты з залічэннем у рэзэрвовыя войскі і з водпускам у армейскую пяхоту.

Генерал-лейтэнант з 1865 г.

Памёр Юсцін Адамавіч Чапліц 21 студзеня 1873 года.

Сям'я З жонкай Марыяй Цімафееўнай меў сына Уладзіміра. Афіцэра царскай арміі ў Першай сусветнай і Белага руху ў Грамадзянскай вайне ў Расіі .

Літаратура

Русский биографический словарь: В 25 т. / под наблюдением А. А. Половцова. 1896—1918. Степанов В. С., Григорович П. И. В память столетнего юбилея императорского Военного ордена Святого великомученика и Победоносца Георгия. (1769—1869). СПб., 1869

Зноскі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1797 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1873 годзе Катэгорыя:Военачальнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Станіслава Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра