Паршча́нка, Ме́жнае бало́та — балота нізіннага (92 %) і пераходнага (8 %) тыпаў у Глускім, часткова ў Асіповіцкім і Бабруйскім раёнах Магілёўскай вобласці, у вадазборы ракі Пціч.

Характарыстыка Плошча балота складае 1,6 тыс. га, у межах прамысловага паклада — 0,9 тыс. га. Глыбіня торфу дасягае 4,2 м, сярэдняя глыбіня складае 1,3 м. Ступень распаду арганічнага рэчыва — 44 %, попельнасць нізіннага — 14 %, пераходнага — 5 %.

Гаспадарчае выкарыстанне На 1 студзеня 1984 года запасы торфу ацэньваліся ў 2,5 млн т. Частка балота (228 га) асушана адкрытай сеткай і выкарыстоўваецца пад сенажаць. Астатняя тэрыторыя застаецца ў натуральным стане, пераважна пад травяной расліннасцю.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Балоты паводле алфавіта Катэгорыя:Балоты Глускага раёна Катэгорыя:Балоты Асіповіцкага раёна Катэгорыя:Балоты Бабруйскага раёна Катэгорыя:Басейн Пцічы