Па́сецкае радо́вішча глін — радовішча глін у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Пасека.

Характарыстыка Паклад у выглядзе адорвеня неагенавага ўзросту залягае ў тоўшчы канцова-марэнных адкладаў сожскага ледавіка. Разведзеныя запасы складаюць 628 тыс. м³.

Гліны блакітныя, шэрыя, тлустыя, вязкія, пластычныя, з праслойкамі супескаў і пяскоў, са жвірам і галькай, слаістыя. Утрыманне гліністых часцінак драбней за 0,01 мм складае 0,4—87 %, драбней за 0,002 мм — 15—48 %.

Магутнасць карыснай тоўшчы дасягае 27,3 м, ускрышы (пяскі) — 0,2—6,2 м.

Выкарыстанне Гліны з дабаўкай 15 % пяску прыдатныя на выраб цэглы. Станам на 1985 год радовішча не распрацоўвалася.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Радовішчы глін Беларусі Катэгорыя:Геалогія Старадарожскага раёна