Амерыкана-ізраільскія ўдары па Іране — ваенная аперацыя ЗША і Ізраіля супраць Ірана, якая пачалася 28 лютага 2026 года.
Перадумовы Амерыкана-іранскія адносіны і ізраільска-іранскія адносіны доўгі час заставаліся напружанымі.
Сярод прычын узброенага канфлікту называюцца нявырашаныя супярэчнасці паміж бакаміАтака на Иран: военный эксперт назвал, что послужило спусковым крючком . Іран не згаджаўся згарнуць узбагачэнне ўрану, гэта магло прывесці да стварэння ядзернай зброі, пры тым, што ўлады Ірана заяўлялі пра развіццё мірнай ядзернай праграмы. Ракетная праграма Ірана выклікала асцярогі ЗША і Ізраіля па пытаннях гіпергукавых, балістычных тэхналогій. Іран падтрымліваў сваіх проксі, у т. л. Хезбалу, хусітаў, іракскую шыіцкую міліцыю.
Ірана-ізраільскі канфлікт разгортваецца з 2024 года на фоне вайны ў Газе.
Удары былі нанесеныя падчас працяглых ірана-амерыканскіх перамоў.
Ход падзей 28 лютага 2026 года ізраільскія ВПС, у рамках аперацыі «Ільвіны рык»«Щит Иегуды», «Рычание льва» и «Эпическая ярость»: Израиль и США атаковали Иран - NEWSru.co.ilIsrael names its operation against Iran «Lion’s Roar» — The Times of IsraelIsrael names operation against Iran ‘Lion’s Roar’ — Iran International, нанеслі ўдары па Іране пры падтрымцы ЗША. У паведамленні прэс-службы ізраільскага Міністэрства замежных спраў было сказана, што Дзяржава Ізраіль нанесла прэвентыўны ўдарІзраіль нанёс прэвентыўны ўдар па Іране, у Тэгеране грымяць узрывы — belta.by для прадухілення пагрозы.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў мэтамі пачатай аперацыі абарону «амерыканскага народа і ліквідацыю пагроз з боку рэжыму Ірана», ён заявіў пра недапушчэнне атрымання Іранам ядзернай зброіТрамп: ЗША пачалі ваенную аперацыю супраць Ірана — belta.by. Амерыканская аперацыя атрымала назву «Эпічная лютасць».
Пад удары трапілі буйнейшыя іранскія гарады, у тым ліку Тэгеран. У выніку авіяўдару па яго рэзідэнцыі быў забіты духоўны лідар і фактычны правіцель Ірана Алі Хаменеі. У выніку ўдараў ЗША і Ізраіля таксама загінулі галоўнакамандуючы Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі Махамад Пакпур, начальнік Генеральнага штаба УС Ірана Абдольрахім Мусаві. Агенцтва IRNA паведаміла аб гібелі сакратара Савета па абароне Ірана Алі Шамхані і кіраўніка Мінабароны Азіза Насірзадэ.
У Іране паведамлена аб гібелі не менш за 787 чалавек (у тым ліку 180 — пры ўдары па школе ў Мінабе).
Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі заявіў аб маштабнай аперацыі ў адказ. Паведамлялася аб атаках па Ізраілі, а таксама па ваенных базах ЗША ў Бахрэйне, Іарданіі, Катары, Кувейце, ААЭ і Саудаўскай Аравіі.
Ізраіль увёў у краіне надзвычайнае становішча і закрыў сваю паветраную прастору для грамадзянскіх самалётаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Канфлікты 2026 года Катэгорыя:Ірана-ізраільскі канфлікт Катэгорыя:Падзеі 28 лютага Катэгорыя:Люты 2026 года Катэгорыя:2026 год у Іране