Шала́-каза́хі, шалаказа́хі () — зневажальная мянушка той часткі казахскага этнасу, якая не хоча валодаць казахскай мовай, не трымаецца або не паважае казахскую культуру і традыцыі.
Словазлучэнне таксама ўжываецца для абазначэння людзей мяшанага паходжання, калі адзін з бацькоў не ёсць казахам. У мінулым (XVIII—XIX стагоддзі) такую назву мела этнаграфічная група (т. зв. чала-казакі), сфарміраваная з нашчадкаў татар, сартаў, уйгураў і інш. народаў мяшанымі шлюбамі з казахамі. Таксама такую назву маюць некаторыя падраздзяленні казахскіх і кіргізскіх родаў (род мамбет казахскага племя найман, род абла кіргізскага племя сарыбагыш).
Процілегласцю «шала-казаха» ёсць «нагыз-казах» () — «сапраўдны казах». Тых казахаў, якія цалкам адышлі ад сваіх каранёў, у казахскім грамадстве называюць «ада-казахамі» ( — «кончаны», «абезнадзеены казах»).
Этымалогія У казахскай мове слова «шала́» значыць «палавіністы», «сыры». У пары з іншымі словамі «шала» надае ім сэнс «непаўнавартасці»: шала туған — «неданошаны», шала жансар — «паўжывы», шала сауатты — «малапісьменны».
Гісторыя
З моманту каланізацыі казахскіх стэпаў Расійскай імперыяй вялася палітыка русіфікацыі, былі арганізаваны руска-туземныя школы, у якіх з малога веку выкладанне вялося на рускай мове для мясцовага насельніцтва, а ў савецкі перыяд была абвешчана ўсеагульная абавязковая сістэма адукацыі з ухілам на рускую мову; паводле слоў Мекемтаса Мырзахметулы, гэтыя школы сталі «фабрыкай шала-казахаў». На думку казахстанскага палітолага Айдоса Сарыма, тэрмін «шала» замацаваўся ў 1980-я гады, калі ў перыяд палітыкі Галоснасці ва ўсім СССР сталі цікавіцца сваімі каранямі, а само пытанне, верагодна, бярэ пачатак у 1950-х гадах.
У сучасным Казахстане пад шала-казахамі найперш маюць на ўвазе абруселых казахаў, якія ў пэўнай ступені страцілі першапачатковыя казахскія карані праз навучанне ў рускамоўных школах і выхаванне ў неказахскім духу. Гэта паслужыла палярызацыі казахскага грамадства. Казахскамоўныя казахі (асабліва аралманы) ставяцца з пэўным падазрэннем да абруселых казахаў і лічаць, што яны не да канца разумеюць і падзяляюць іх погляды. Самі ж рускамоўныя шала-казахі часам глядзяць на казахскамоўных крыху з пагардай і лічаць сябе знаўцамі сусветнай літаратуры, не звяртаючы ўвагі на тое, што магутная інтэлігенцыя канца XIX — пачатку XX стагоддзяў была носьбітам традыцыйных казахскіх каштоўнасцей. У рэзананснай кнізе Жумабая Жакупава «Шала-қазақ» аўтар выяўляе шала-казахаў у станоўчым выглядзе, паказваючы іх разумнымі і адукаванымі, у той жа час аўтар выказвае тэзіс, у якім замест абраз просіць падаць руку помачы абруселым казахам і дапамагчы ім вярнуцца да казахскіх каранёў:
Казахскія патрыёты называюць «шала-казахамі» і тых, хто не ведае роднай мовы і пагарджае сваёй этнічнай прыналежнасцю, і тых, хто не адмаўляе сваю прыналежнасць да нацыі. Асноўным патрабаваннем казахскіх патрыётаў ёсць валоданне казахскай мовай усіх «абруселых» казахаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей (у тым ліку казахстанскіх рускіх), бо яна ёсць дзяржаўнай мовай Казахстана. Паводле слоў казахскага пісьменніка Смагула Елубая, усе, хто спасылаецца на роўнасць рускай з дзяржаўнай мовай, «за 20 гадоў нават не навучыліся вітацца па-казахску ці проста гэтага не хочуць», амаль усе нацыяналісты Казахстана валодаюць і рускай, і казахскай, а рускамоўныя, што пярэчаць рэформам, валодаюць толькі рускай. «Калі б усе рускамоўныя валодалі дзвюма асноўнымі мовамі рэспублікі, моўная праблема адпала б сама сабой», — адзначыў ён. Моўная палітыка ў Казахстане прадугледжвае абавязковае валоданне казахскай.
На думку даследчыка Талгата Мамыраімава, прычынай такога падзелу ёсць «комплекс непаўнавартасці» сярод казахскага народа і інтэлігенцыі праз тое, што казахская культура ў савецкі час лічылася «адсталай», а руская — «перадавой». У часы СССР гаварыць на казахскай і быць носьбітам гэтай культуры лічылася «непрыстойным», а няведанне рускай стала прыкметай «мамбетызму» і перашкаджала кар’ернаму росту.
Паводле слоў Болата Жанаева, «культурная прорва паміж казахскамоўнымі і рускамоўнымі казахамі моцна перабольшана», бо ва ўсіх шала-казахаў ёсць сваякі нагыз-казахі, і яны з дзяцінства пераймаюць многія казахскія традыцыі.
Мова Шала-казахскай называюць мяшаную мову з мноствам запазычанняў з рускай, аналагічна суржыку ва Украіне і трасянцы ў Беларусі. Самі шала-казахі, як правіла, не гавораць гэтай мовай. На ёй гавораць казахскамоўныя казахі, якія дадаюць у казахскую гаворку рускія словы. Паводле даных сацыялагічнага апытання «31 канала» Казахстана, самымі папулярнымі шала-казахскімі выразамі сярод навучэнцаў сталі фразы «красавчик», «столовый» (), «грузить етпе» (), «мешать етпе» (), «поздравить ету» () і інш.
Шала-казахі ў культуры Феномен шала-казахаў абыгрываўся спачатку ў рубрыцы скетчкома «Қызық Радиосы» на тэлеканале КТК, дзе «шала-казахскую» рубрыку вялі Нуртас Адамбаеў і Даут Шайхісламаў, пасля ў скетчкоме «Наша KZаша», у якім шала-казахская «выкладаецца» ўжо ў школе.
Гл. таксама Тожабеларус Манкурт Смердзякоўшчына
Крыніцы
Катэгорыя:Ідэалагічныя клішэ Катэгорыя:Культурная асіміляцыя Катэгорыя:Гісторыя Казахстана