Іна Кардаш (нар. 1991, Мінск) — беларуская журналістка, затрыманая ў студзені 2026 года Службай бяспекі Украіны (СБУ) паводле абвінавачвання ў шпіянажы на карысць КДБ Беларусі. Паводле звестак украінскіх спецслужбаў, спрабавала інфільтравацца ў структуры ваеннай разведкі Украіны падчас расійскай агрэсііУ Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ // Наша Ніва, 27 студзеня 2026.
Біяграфія Нарадзілася ў 1991 годзе ў Мінску. Мае вышэйшую адукацыюПрацавала з КДБ праз іншага беларуса і ўжо служыла ў Мінабароны Украіны. Новыя дэталі ў справе Іны Кардаш // Наша Ніва, 11 лютага 2026.
У 2012—2015 гадах працавала ў кампаніях «Юнайтэд компані» і «Максбэт». У 2018—2019 гадах супрацоўнічала з парталам TUT.BY. Пазней працавала ў якасці журналіста-фрылансера для розных замежных медыя. Адзначаецца, што ў якасці аператара ёй часта асіставаў Васіль Сямашка, які фігураваў у справе арышту ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі ў Беларусі.
У 2020 годзе Кардаш афіцыйна працавала на тэлеканал «Украіна» ў Беларусі. Падчас асвятлення пратэстаў 2020 года яе неаднаразова затрымлівалі. Пасля затрымання 16 жніўня 2020 года ў базе праваахоўных органаў з'явіўся запіс пра вынясенне ёй вуснага папярэджання. У канцы 2020 года пакінула Беларусь.
Дзейнасць ва Украіне Пасля пераезду ва Украіну працавала карэспандэнтам на тэлеканале 112.ua, які звязвалі з прарасійскім палітыкам Віктарам Медзведчуком. Пасля закрыцця каналаў Медзведчука ўладкавалася ў інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс-Украіна»«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам // Наша Ніва, 28 студзеня 2026.
Паводле інфармацыі ўкраінскіх СМІ, працаўладкаванню і кар'ернаму росту Кардаш спрыяла асабістае знаёмства з кіраўніком «Інтэрфакс-Украіна» Аляксандрам Мартыненкам (памёр у 2024 годзе), з якім яна пазнаёмілася ў 2016 годзе ў Мінску падчас пасяджэння Трохбаковай кантактнай групы. Кардаш мела ў рэдакцыі прывілеяванае становішча, уласны кабінет і кіроўцу, рэгулярна наведвала мерапрыемствы з удзелам вышэйшага кіраўніцтва Украіны і ездзіла ў замежныя камандзіроўкі, нягледзячы на няведанне ўкраінскай мовыКДБ пачаў кар’еру Кардаш, падсунуўшы яе ў Мінску 55‑гадоваму гуру ўкраінскай журналістыкі // Наша Ніва, 2 лютага 2026Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра // Наша Ніва, 2 лютага 2026.
У 2017—2021 гадах мела рамантычныя адносіны з беларускім добраахвотнікам Аляксандрам Маўчанавым, наведвала яго ў прыфрантавых гарадах на ДанбасеБеларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ // Наша Ніва, 2 лютага 2026.
Крымінальная справа Паводле версіі следства, Іна Кардаш супрацоўнічала з КДБ Беларусі з 2015 года (паводле іншых звестак у справе — з 2019 года). У ліпені 2025 года СБУ завяла на яе справу і пачала аператыўнае назіранне.
Абвінавачванні Украінскія спецслужбы сцвярджаюць, што Кардаш выконвала наступныя задачы: Збор інфармацыі пра беларускіх і расійскіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны, уключаючы іх персанальныя даныя і звесткі пра сваякоў у Беларусі. Устанаўленне кантактаў з супрацоўнікамі пасольства КНР у Кіеве для збору інфармацыі пра дзейнасць кітайскіх дыпламатаў і ўкраінска-кітайскія адносіны. Спробы вярбоўкі ўкраінскіх вайскоўцаў, у тым ліку з выкарыстаннем інтымных сувязяў.
Паводле апублікаваных СБУ запісаў, куратар з КДБ абяцаў ёй заробак у 3000 еўра і запэўніваў, што рашэнне пра яе дзейнасць прымалася на ўзроўні Аляксандра Лукашэнкі. Таксама выдзяляліся сродкі на набыццё нерухомасці ў Кіеве.
Пранікненне ў ГУР У верасні 2025 года Кардаш выязджала ў Будапешт (Венгрыя), дзе сустрэлася з пасярэднікам (іншым грамадзянінам Беларусі) і атрымала інструкцыі ад супрацоўніка КДБ, а таксама сродкі спецсувязі. Ёй было даручана ўладкавацца ў структуры Міністэрства абароны Украіны.
У лістападзе 2025 года яна была прынята на працу ў Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР) Міністэрства абароны Украіны, атрымаўшы званне салдата. СБУ і служба ўласнай бяспекі ГУР, якія вялі кантроль за яе дзеяннямі, пачалі «аператыўную гульню», перадаючы ёй дэзынфармацыю пад выглядам сакрэтных звестак. У перыяд працы ў штабе з лістапада па снежань 2025 года Кардаш фатаграфавала дакументы і запісвала размовы супрацоўнікаў.
Затрыманне Іна Кардаш была затрыманая ў Кіеве 21 студзеня 2026 года. Ёй выстаўлена падазрэнне паводле часткі 1 артыкула 114 Крымінальнага кодэкса Украіны (шпіянаж), што прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. На момант затрымання ў яе былі канфіскаваны смартфон і дыктафон. Суд абраў меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай да 20 сакавіка 2026 года.
Пасля затрымання СБУ апублікавала аўдыё- і відэазапісы, на якіх жанчына абмяркоўвае з куратарам метады абыходу паліграфа і заяўляе пра свой 10-гадовы вопыт працы ў спецслужбах.
Грамадская рэакцыя 28 студзеня 2026 года міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm звярнулася да ГУР МА Украіны з прапановай абмяняць затрыманую Іну Кардаш на беларускага журналіста і палітвязня Дзяніса Івашына, які адбывае пакаранне ў БеларусіInformNapalm просіць ГУР абмяняць затрыманую за шпіянаж Кардаш на журналіста Дзяніса Івашына // Наша Ніва, 28 студзеня 2026.
Крыніцы
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі КДБ Беларусі Катэгорыя:Беларусы ва Украіне Катэгорыя:Разведчыкі Беларусі