Мікалай Корсак () — уніяцкі царкоўны дзеяч, ігумен, архімандрыт, базыльянін.

З полацкага баярскага роду Корсакаў, блізкі родзіч мітрапаліта Рафала Корсака. Накіраваны мітрапалітам на навучанне ў Рым, атрымаў ступень доктара. Вызначаўся пакорай, падчас вучобы служыў фурманам для настаўніка а. Міленкевіча.Життєписи Василіян // Записки ЧСВВ. — Жовква, 1924. — Т. І. — С. 285.

У 1648 годзе як ігумен Жыровіцкага манастыра сустракаў караля Яна Казіміра ў час візіту да цудатворнага абраза Маці Божай Жыровіцкай. На Віленскай кангрэгацыі 1650 года абраны пісарам Ордэна. Па смерці ў 1651 годзе полацкага архімандрыта Тэафіла Альшаніцы прызначаны на Барысаглебскую архімандрыю. На Мінскай кангрэгацыі 1652 года «па жаданні ўсіх і шляхам свабодных выбараў быў прызначаны» на Віленскую архімандрыю.

У студзені 1654 года вопісам перадаваў манастырскі фальварак Турэц новаму Барысаглебскаму архімандрыту Іасафату Дубянецкаму.

Памёр каля 1658 года.

Крыніцы

Літаратура

Жыццяпісы базыльян (Пятая частка Рукапісу Льва Кішкі) / [біяграфічныя матэрыялы пра князёў і царкоўных дзеячаў-базыльян на лацінскай мове]. — ЦДІАЛ. Фонд 201, вопіс 4 б, справа 413. — С. 239—486. — С. 293—294. Жыттєписи Василіян (Виїмок з рукописного збірника митр. Льва Кишки) // Записки чина св. Василія Великого. — Жовква, 1924. — Т. І. — Вип. 1. — С. 285.

Спасылкі

Катэгорыя:Бельчыцкі манастыр Катэгорыя:Базыльяне Катэгорыя:Жыровіцкі манастыр Мікалай