Іасафат Дубянецкі () — уніяцкі царкоўны дзеяч, ігумен, архімандрыт, базыльянін.

У 1644 годзе быў прапаведнікам у Жыровіцкім манастыры. Уклаў першую кнігу цудаў абраза Маці Божай Жыровіцкай, якая захоўвалася ў манастыры. Пасля ад’езду ў 1651 годзе ігумена Мікалая Корсака на полацкую архімандрыю, Дубянецкі прызначаны ігуменам Жыровіцкага манастыра. У 1653 годзе Мікалай Корсак абраны архімандрытам Віленскім, а Корсак заняў Барысаглебскую архімандрыю.

На пачатку вайны 1654—1667 гадоў шмат палачан пакінула горад, манахі, забраўшы труну з целам блаславёнага Іасафата, ад’ехалі да Замосця ў Польшчу. На Тараканьскай кангрэгацыі 1656 года Дубянецкі абраны кансультарам Ордэна.

Згаданы як архімандрыт Барысаглебскі яшчэ ў 1659 годзе, неўзабаве памёр.

Літаратура

Жыццяпісы базыльян (Пятая частка Рукапісу Льва Кішкі) / [біяграфічныя матэрыялы пра князёў і царкоўных дзеячаў-базыльян на лацінскай мове]. — ЦДІАЛ. Фонд 201, вопіс 4 б, справа 413. — С. 239—486. — С. 324.

Спасылкі

Катэгорыя:Бельчыцкі манастыр Катэгорыя:Базыльяне Катэгорыя:Жыровіцкі манастыр