Макар Фёдаравіч Турчынскі (; 5 студзеня 1897, Тэрніўка, Вінніцкая вобласць — 1982) — камандзір партызанскіх атрадаў імя К. Я. Варашылава і М. В. Фрунзе. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Рэчыцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. «Першы партызан» Рэчыцы.
Біяграфія Макар (Макарый) Фёдаравіч Турчынскі-Медведчук нарадзіўся ў 1897 годзе ў сяле Тэрніўка Джулінскага раёна Вінніцкай вобласці УССР.
У 1915 годзе быў прызваны ў царскую армію і адпраўлены на аўстрыйскі фронт.
Удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў складзе 3-га Бесарабскага красногвардейскага палка 1-й Коннай арміі.
З 1922 года працаваў на Добрушскай папяровай фабрыцы «Герой працы» і неўзабаве ўжо быў на партыйнай і гаспадарчай рабоце. Тут у 1924 годзе па ленінскім прызыве ўступіў у шэрагі Камуністычнай партыі. У 1926 годзе скончыў Клінцоўскую павятовую партыйную школу і з 1928 года — на партыйнай і гаспадарчай рабоце.
З 1939 года ў Чырвонай Арміі.
У пачатку Айчыннай вайны Турчынскі М. Ф. стварыў першую баявую групу ў Рэчыцкім раёне, якая неўзабаве стала партызанскім атрадам імя К. Я. Варашылава. З лістапада 1942-га на працягу некалькіх месяцаў быў камісарам гэтага атрада, а з лета 1943 года — ужо камандзір партызанскага атрада імя М. В. Фрунзе Гомельскага партызанскага злучэння.
Падчас вайны Макар Фёдаравіч быў таксама членам і другім сакратаром Рэчыцкага падпольнага райкама КПБ(б), з 1944 года — другім сакратаром Антопальскага райкама КПБ(б) Брэсцкай вобласці. Абіраўся дэпутатам Рэчыцкага райсавета. Пасля вайны працаваў на гаспадарчай рабоце ў Рэчыцы і Рэчыцкім раёне.
Макар Фёдаравіч Турчынскі памёр у 1982 годзе. Пахаваны ў г. Рэчыца.
Узнагароды і званні
Ордэн Чырвонай Зоркі. 2 Ордэны Чырвонага Сцяга (Указ Прэзідыума ВС СССР ад 06.08.1941 № 605/55). Медалі «Партызану Айчыннай вайны» I і II ступені. Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.». Іншыя медалі. Імя яго занесена ў гарадскую кнігу Народнай славы.
Памяць
У гонар актыўнага арганізатара партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Рэчыцкім раёне на вуглавым доме вуліц Савецкая і Турчинского ў Рэчыцы ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Імем Героя названа вуліца ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці Беларусі. Піянерская дружына ДУА «Заспенская сярэдняя школа» Рэчыцкага раёна носіць імя М. Ф. Турчынскага. У Рэчыцкім краязнаўчым музеі захоўваюцца матэрыялы, прысвечаныя М. Ф. Турчынскаму.
Гл. таксама
Савецкі партызанскі рух (1941—1944) Спіс савецкіх партызанскіх злучэнняў, брыгад і асобных атрадаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Крыніцы
Спасылкі
Турчинский Макар Фёдорович Турчинский-Медведчук Макарий Фёдорович
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны