Таццяна Аляксандраўна Карытка () — беларуская празаік.
Біяграфія Нарадзілася ў 1991 годзе ў Магілёве. У 2009 годзе пераехала ў Мінск. Атрымала эканамічную адукацыю. Станам на 2021 год, працавала бухгалтарам у EPAM. Сумяшчае працу з літаратурнай творчасцю і чытаннем . Скончыла Школу маладога пісьменніка.
Творчасць У творчасці выкарыстоўвае асабісты досвед сталення ў 1990—2000-я гады.
Пачынала творчасць на рускай мове, падчас навучання ў Школе маладога пісьменніка напісала на рускай іранічнае апавяданне «Беспрынцыповы». Пазней да стварэння на дзвюх мовах. У 2020 годзе ў выдавецтве «Кнігазбор» выйшла дэбютная кніга на беларускай мове — «Чаму ўсё так?». Беларускую абрала для дэбюту, каб паказаць магчымасць стварэння на ёй сучаснай прозы, не абмежаванай тэмамі вайны і вёскі.
Вядзе кніжны блог на Facebook, публікуе каментарыі і рэцэнзіі да прачытаных творы.
«Чаму ўсё так?» Аповесць — вострасюжэтны псіхалагічны твор. Сюжэт разгортваецца вакол здымак на беларускім тэлебачанні рэаліці-шоу, аналагу праграмы «Халасцяк». У творы ёсць элементы настальгіі па культуры 1990-х і 2000-х гадоў, ён даследуе тэмы дзіцячых псіхалагічных траўм, гвалту і сталення.
У напісанні Таццяна натхнялася творчасцю Кадзуа Ісігуры, Себасціяна Фолкса і Джуліяна Барнса. У плане стылю арыентавалася на мінімалізм Салі Руні. Дызайн вокладкі аўтарка распрацавала сама, выкарыстала ўласны фотаздымак мастацкай інсталяцыі з Кана ва Францыі.
Прызнанне Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (да 2021). Лаўрэатка прэміі «Дэбют» у 2023 годзе за творы 2020—2021 гадоў у намінацыі «Проза» за кнігу «Чаму ўсё так?», журы адзначыла яе «за нетрывіяльную спробу стварэння сацыяльна-псіхалагічнага дэтэктыва».
Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі