Вуліца Айда ( — Свіранная вуліца) — вуліца працягласцю 131 м у Старым Таліне (Эстонія), ідзе ад вуліцы Лай да вуліц Коалі і Лабаратоарыумі.

Гісторыя Назва вуліцы (Свіранная) звязана са свіранам (эст. ait), пабудаваным на вуліцы ў 1692—1695 гадах.

Раней вуліца называлася «перакрыжаванне каля кляштара», ад суседняга Міхайлаўскага кляштара цыстэрцыянскага ордэна. Назва Айда была афіцыйна пацверджана для вуліцы ў 1872 годзе.

У 1685 годзе на рагу з вуліцай Лай у стылі барока пабудаваны дом (сучасны адрас — вуліца Лай, д. 17) з 1711 па 1729 год які належаў А. Меншыкаву (цяпер — Эстонскі музей прыкладнога мастацтва).

У сувязі з рэканструкцыяй Талінскага гарадскога тэатра частка забудовы была знесена ў 1988—1990 гадах для ўзвядзення вялікай залы тэатра, але потым гэтае будаўніцтва было замарожана. На гэтым месцы зараз арганізавана летняя пляцоўка тэатра.

Забудова вуліцы Дом 3 — тэрыторыя былога кляштара. У 1692—1695 гадах пабудаваны складскі будынак (д. 5), найбуйнейшы на той час склад у горадзе. У 1823 годзе быў зроблены другі паверх і ўзведзены новы дах (архітэктар Бантэльман). Пашкоджанні, атрыманыя будынкам падчас Другой сусветнай вайны, адрамантаваны ў 1954—1955 гадах. У 1974—1980 гадах будынак быў адрэстаўраваны і яго заняў Музей прыкладнога мастацтва. Дом 6 — пабудаваны ў XV стагоддзі. Адноўлены ў 1723—1739 гадах пасля разбурэнняў падчас Паўночнай вайны і прыстасаваны пад склад, частка парталаў, вокнаў, ніш замураваны, у фасадзе зроблены грузавыя люкі. Дом 19 — дом на паўночным вуглу з вуліцай Лай уваходзіць у структуру Талінскага гарадскога тэатра. Значнае месца на вуліцы займае летняя пляцоўка гэтага тэатра. Крыніцы

Катэгорыя:Вуліцы Таліна