Эдуард Лааман (; 31 студзеня / 12 лютага 1888, Замрук, цяпер Бэрагавэ, Бахчысарайскі раён, Рэспубліка Крым) — , Кіраў, Кіраўская вобласць, РСФСР) — эстонскі журналіст, грамадскі і палітычны дзеяч. Адзін з сузаснавальнікаў Эстонскай рабочай партыі (Eesti Tööerakond).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і эстонцаў, якая перасялілася ў Крым. У 1899 годзе скончыў сельскую школу ў Замруку, затым у 1907 годзе — Керчанскую мужчынскую Аляксандраўскую гімназію. У 1908 годзе паступіў у Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, дзе вывучаў права да 1912 года.
У 1912—1915 гадах займаўся журналістыкай у Таліне і Тарту. З 1915 года працаваў сакратаром гарадской рады эстонскай сталіцы.
У гады Першай сусветнай вайны, Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый быў звязаны з эстонскім нацыянальным рухам і публікаваў артыкулы, у якіх патрабаваў аўтаноміі для Эстоніі ў складзе Расійскай імперыі. Займаўся актыўнай палітычнай дзейнасцю. У 1917/1918 годзе Лааман быў сакратаром Талінскага харчовага камітэта. Разам з Юры Вільмсам заснаваў у траўні 1917 года, неўзабаве пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў царскай імперыі, эстонскую рабочую партыю. У першыя гады Лааман з’яўляўся аўтарам палітычнай праграмы партыі, якая выступала за дэмакратыю і сацыяльную роўнасць, усёабдымную зямельную рэформу і аддзяленне царквы ад дзяржавы. У лютым — снежні 1918 года — сакратар Часовага ўрада Эстоніі.
У 1919 годзе Э. Лааман быў членам эстонскай дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі. З 1919 па 1920 год працаваў прэс-аташэ эстонскай місіі ў Лондане. З 1920 па 1923 гады кіраваў інфармацыйным аддзелам Міністэрства замежных спраў Эстоніі ў Таліне. Пасля зноў працаваў журналістам.
У 1923—1938 гадах быў галоўным рэдактарам эстонскай газеты «Vaba Maa», а ў 1938—1939 гадах — галоўным рэдактарам газеты «Rahvaleht». З 1924 года — член Эстонскай асацыяцыі журналістаў.
У другой палове 1930-х гадоў быў прыхільнікам аўтарытарнага рэжыму першага прэзідэнта Эстоніі Канстанціна Пятса. У 1936 годзе прыняў удзел у падрыхтоўцы праекту новай канстытуцыі Эстоніі. У 1937 годзе абраны членам Устаноўчага сходу. Са снежня 1939 па чэрвень 1940 года зноў працаваў за мяжой прэс-аташэ эстонскай дыпламатычнай місіі ў Маскве.
12 лютага 1938 года ўзнагароджаны ордэнам Белай зоркі 2-й ступені.
Пасля далучэння Эстоніі да СССР быў арыштаваны ў лютым 1941 года па абвінавачанні ў антысавецкай агітацыі і прапагандзе, шпіянажы. Пераведзены ў турму ў Кіраўскай вобласці.
Ваенным трыбуналам НКУС Э. Лааман прызнаны вінаватым у арганізацыі і ўдзеле контррэвалюцыйнай дзейнасці і 26 ліпеня 1941 г. прысуджаны да смяротнага пакарання. Прыгавор прыведзены ў выкананне 1 верасня 1941 года.
Жонка Таццяна Поска-Лааман (1900—1988), дачка Яана Поска, доктар журналістыкі, выпускніца Сарбонскага ўніверсітэта, была старшынёй Саюза маці Эстоніі. Жонцы Эдуарда Лаамана не паведамлялі пра лёс мужа на працягу амаль пяцідзесяці гадоў. Крыніцы
Катэгорыя:Журналісты Эстоніі