Гапалопіл жоўты (Hapalopilus croceus) — від губавых базідыялыіых грыбоў сямейства паліпоравых.
Сапратроф, расце ў лясах на драўніне лісцевых парод. Пладовыя целы яго падушкападобныя або пляскатыя, даўжынёй 3—15 см. Паверхня злёгку апушаная, потым голая, маршчакаватая, крэмава-аранжавая, каля асновы бураватая. Тканка губчатая, валакніста-мясістая, аднаго колеру з паверхняй. Гіменафор цёмна-фіялетавы. Трубачкі даўжынёй 0,5—1 см. Поры круглаватыя, з ярка-аранжавымі краямі, 2 на 1 мм. Споры шырокаэліпсоідныя.
Сустракаецца ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі выяўлены ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Літаратура
Катэгорыя:Паліпоравыя