Фрыдубальд, або Фрэдэбал — кароль вандалаў у пачатку V стагоддзя.
Пад уладарствам Фрыдубальда вандалы-сілінгі размясціліся ў паўднёвай частцы Іспаніі, у правінцыі Бетыка. Рымскі ўрад быў вымушаны прызнаць гэты стан спраў афіцыйна, але адшукваў сродкі пазбавіцца ад няпрошаных гасцей. У 416 годзе рымляне заклікалі на дапамогу супраць вандалаў і аланаў вестгоцкага караля Валію. Той, паводле Ідацыя, дасціпна, без усялякай бітвы, захапіў у палон Фрэдубальда, і адаслаў яго да імператара Ганорыя. Аб яго далейшым лёсе нічога не вядома.
Крыніцы
Катэгорыя:Каралі вандалаў Катэгорыя:Асобы