Іпаліт Жырардо (, сапраўднае імя Фрэдэрык Жырардо, Frédéric Girardot; нар. , Булонь-Біянкур, Францыя) — французскі акцёр тэатра і кіно.

Не з’яўляецца сваяком французскай актрысай Анні Жырардо.

Біяграфія Іпаліт Жырардо нарадзіўся 10 кастрычніка 1955 года ў Булонь-Біянкур. З дзяцінства захапляўся маляваннем. Атрымаў дыплом Вышэйшай нацыянальнай школы дэкаратыўных мастацтваў. Марыў стаць мастацкім кіраўніком на здымачнай пляцоўцы.

Наведваў курсы драматычнага мастацтва Андрэаса Вутсінаса і школу прафесійнай падрыхтоўкі акцёраў для тэатра, кіно і тэлебачання. Неўзабаве, у рамках майстэрні кіно, ажыццяўляе серыю кароткаметражных фільмаў з падлеткамі прыгарада.

Дэбютаваў у кіно дзякуючы сяброўцы маці, рэжысёру Янік Белон у фільме «Жонка Жана», дзе ён выканаў ролю сына Клода Рыша, але гэты акцёрскі досвед не адразу стаў рашэннем застацца ў кіно. Наступная яго роля была толькі ў 1980 годзе.

У 1985 намінуецца на Прэмію «Сезар» як Найлепшы акцёр у фільме «Такая мая воля» рэжысёра Франсіса Жыро.

У 2003, пасля некалькіх гадоў маўчання, вяртаецца на экраны, сыграўшы ролю ў фільме «Танга Рашэўскіх». Затым іграе ролю гнюснага адваката ў карціне «Каралі і каралева».

У 2006 годзе прыняў удзел у шасьці фільмах. У кінаальманаху «Парыж, я люблю цябе» Іпаліт зняўся сумесна з Жульет Бінош і Уілемам Дэфо ў гісторыі пад назвай «II акруга: Плошча Перамог (Place des Victoires)».

У 2007 годзе выканаў ролю ў дзвюх камедыях «Маё месца пад сонцам» і «Госць», дзе ён зняўся разам з Даніэлем Ацёем і Цьеры Лермітам.

Зноскі

Катэгорыя:Акцёры Францыі