Раман Аркадзьевіч Забела () — беларускі архітэктар-рэстаўратар, грамадскі дзеяч.

Біяграфія Скончыў у 2011 годзе архітэктурны факультэт, у 2012 годзе — магістратуру Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Атрымаў у 2012—2013 гадах паслядыпломную адукацыю па сацыялізацыі «Кансервацыя помнікаў архітэктары і горадабудаўніцтва» ў Кракаўскім політэхнічным універсітэце імя Тадэвуша Касцюшкі (Польшча).

Выкладаў у 2014—2020 гадах архітэктурнае праектаванне, архітэктурную кампазіцыю, рэстаўрацыю помнікаў архітэктуры на архітэктурным факультэце БНТУ. У жніўні 2020 года звольніўся па ўласным жаданні.

У лютым 2024 года затрыманы па палітычна матываваным абвінавачванні за ўдзел у пратэстах 2020 г.. Быў асуджаны да 3 гадоў «хатняй хіміі». Праваабарончыя арганізацыі прызналі Рамана Забелу палітычным зняволеным

Дзейнасць Практычную рэстаўрацыйную дзейнасць ажыццяўляе з 2011 года.

Спецыялізуецца на правядзенні комплексных перадпраектных даследаванняў помнікаў, распрацоўцы праектных рашэнняў па рэстаўрацыі, навукова-метадычным кіраўніцтве на стадыі распрацоўкі праектнай дакументацыі і правядзення работ, распрацоўцы праектаў комплекснай рэгенерацыі гістарычных тэрыторый.

Даследуе сістэму вартасцяў помнікаў архітэктуры і ўрбаністыкі, методыкі іх захавання і рэваларызацыі ў культурным ландшафце Беларусі.

Асноўныя працы

Мінск. Будынак былой Фабрыкі-кухні (2017—2019) Мінск. Будынак клінічнага гарадка па вул. Броўкі, 1 (2020—2024) Мінск. Будынак гідраметэрэалагічнай абсерваторыі (2020—2025)

Мінск. Былая езуіцкая школа (2019—2020) Мінск. Касцёл Св. Язэпа (2022) Ліда. Комплекс будынкаў Бровара Пупкі (2011—2022) Гродна. Комплекс будынкаў Бровара Кунца (былы палац Сапегаў) (з 2020) Мінск. Рэгенерацыя тэрыторыі і рэстаўрацыя будынкаў былога Хлебзавода у Ракаўскім прадмесці (2016—2022)

Мінск. Кінатэатр «Перамога» (2022—2024) Мінск. Будынак галоўпаштамта (2022—2024) Мінск. Комплекс будынкаў па вул. Камуністычная 3, 5, 7 (2018) Мінск. Кварталы «Асмалоўкі». Аднаўленне каляровага рашэння (2018—2019)

Валожын. Ешыбот (2022—2024)

Хатынь. Царква Раства Багародзіцы (2022—2023) Мінск. Дом Чэрчыса (дом габрэйскіх шлюбных урачыстасцей) па вул. Ракаўская, 17 (2018—2021) Мінск. Даходны дом Гурвіча па вул. Рэвалюцыйная, 6 (2016—2023) Мінск. Даходны дом Фогеля-Залкінда па вул. Рэвалюцыйная, 24 (2017—2018) Мінск. Даходны дом Фрыдмана па вул. Рэвалюцыйная, 26 (2016—2017) Мінск. Даходны дом Гальперына-Івенскага па вул. Рэвалюцыйная, 32 (2016—2017) Полацк. Будынкі «Гранд атэля» па вул. Скарыны, 3 (2018—2024)

Цэнтральны дом афіцэраў (Мінск). Інтэр’еры (2014—2019) Дом афіцэраў (Полацк) (2022—2024) Дом афіцэраў (Гродна) (з 2023)

Беразіно. Сядзіба Патоцкіх (з 2024) Юравічы. Езуіцкі калегіум (з 2024)

Гродна. Рэгенерацыя забудовы па вул. Замкавая

Грамадская дзейнасць У 2008—2011 гадах выконваў абавязкі старшыні праўлення Моладзевага грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў», якое аб’ядноўвала студэнтаў беларускіх ВНУ, займалася нефармальнай адукацыяй і абменам досведам.

Падчас навучання, а пасля выкладання ў БНТУ з’яўляўся ўдзельнікам і арганізатарам валанцёрскіх студэнцкіх летнікаў па даследаванні, інвентарызацыі і аднаўленні аб’ектаў культурнай спадчыны і летніх архітэктурных школ у Любчы і Лынтупах.

У 2013—2017 гадах браў удзел у распрацоўцы гісторыка-архітэктурнага апорнага плана урочышча Курапаты і канцэпцыі мемарыялізацыі.

У 2016—2018 гадах браў актыўны ўдзел у грамадзянскай кампаніі па абароне ад зносу гістарычных кварталаў Старажоўкі ў цэнтры Мінска, вядомых як Асмалоўка.

Рэгулярна выступаў з публічнымі лекцыямі і браў удзел у дыскусіях з мэтай адукацыі, папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і прыцягнення ўвагі да праблем яе аховы.

Крыніцы

Спасылкі Архітэктурны Лекторый. Менскі канструктывізм: фабрыка-кухня. Лекцыя Рамана Забелы і Катажыны Шаўрук Архітэктурны лекторый. Савецкі неакласіцызм: праспект Незалежнасці. Лекцыя Рамана Забелы

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Рэстаўратары Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»