Уснея арагавелая (Usnea ceratina) — від лішайнікаў сямейства пармеліевых.
Апісанне Слаявіна кусцістая, звіслая, даўжынёй да 40 см, шэра-попельная або сіне-зялёная, жорсткая, амаль арагавелая, мае тоўстую, цемнаватую або чорную аснову. Галінкі пры аснове грубаватыя, дугападобна і нераўнамерна выгнутыя, амаль па ўсёй даўжыні аднолькава патоўшчаныя, толькі на канцах патанчаюцца, злёгку дэфармаваныя, з кароткімі шырокімі, большай часткай тупымі бародаўкамі і карой з папярочнымі трэшчынамі. На даволі буйных бародаўках утвараюцца мучністыя сарэдыі, якія на галоўных і бакавых галінках часам прарастаюць у дадатковыя галінкі. Вядома ў стэрыльным стане. Размнажаецца вегетатыўна.
Слаявіна ўтрымлівае уснінавую і дыфрактавую кіслоты, у адрозненне ад іншых відаў роду мае ружовы асяродак.
Пашырэнне Пашырэнне: Еўропа, Паўночная Амерыка, Заходняя Аўстралія. Адзін з нямногіх прадстаўнікоў мантаннага (горнага) элемента ліхенафлоры Беларусі, ахоўваецца ў Белавежскай пушчы. Расце на ствалах і галінах дрэў у месцах з высокай вільготнасцю паветра.
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Катэгорыя:Уснея