«Плынь» (, ) — поўнаметражны анімацыйны фільм 2024 года латвійскага рэжысёра .
Фільм расказвае гісторыю ката, чый самотны лад жыцця змяняецца, калі яго дом разбурае моцная паводка. Каб выжыць, кот павінен навучыцца пераадольваць страх перад вадой і ладзіць з рознымі жывёламі. Карціна не ўтрымлівае дыялогаў.
Прэм’ера адбылася 22 мая 2024 года на 77-м Канскім кінафестывалі. Фільм быў станоўча ацэнены крытыкамі і заваяваў шэраг прызоў, у тым ліку «Еўрапейскую кінапрэмію», «Залаты глобус» і «Оскар».
Сюжэт У доме мастака сярод лесу жыве чорны кот. Днём ён блукае па ваколіцы, шукае ежу і даследуе свет, а ўвечары вяртаецца ў гаспадарскі дом. Вакол дома расстаўленыя шматлікія скульптуры катоў, у доме на працоўным стале — эскіз і недаробленая скульптура. Самога ж гаспадара не відаць, і кот дрэмле ў яго ложку.
Аднойчы ў лесе ля ракі кот натыкаецца на зграю сабак, якія кідаюцца за ім наўздагон. Кату ледзь удаецца ўратавацца, як адбываецца нешта дзіўнае. Спачатку ў небе праносіцца чарада птушак, затым сабакі, што хвіліну таму пераследавалі ката, прабягаюць міма, не звяртаючы на яго ўвагі. Раптам з лесу вылятае статак аленяў і ледзь не затаптвае спалоханага ката. Імгненне цішыні — і з глыбіні лесу падымаецца вялізная хваля, якая змывае ўсё на сваім шляху.
Кату ўдаецца выплысці на сушу і вярнуцца ў дом, але наступным ранкам вада пачынае прыбываць. Марудна, але няўхільна яна запаўняе нізіну, затапляе дом і скульптуры вакол яго, пакрывае вершаліны дрэў. У апошні момант кату ўдаецца заскочыць у човен, каторы праплывае побач. Выжылыя жывёлы пачынаюць падарожжа ў невядомае, будучы цалкам ва ўладзе плыні.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мультфільмы 2024 года Катэгорыя:Фільмы Латвіі 2024 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2024 года Катэгорыя:Фільмы Бельгіі 2024 года Катэгорыя:Мультфільмы Латвіі Катэгорыя:Мультфільмы Францыі Катэгорыя:Мультфільмы Бельгіі Катэгорыя:Фільмы пра катоў Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эні»