Рэ́згіны, таксама рэзвіны () — прылада для пераносу сена, травы, саломы. Зроблена з дзвюх сагнутых дужак, на якія нацягнута вяровачная сетка.
Сетка спляталася з тонкіх вяровак і замацоўвалася на дужкі. Выраблялася прылада з ляшчыны. У цэльным вырабе дужкі добра згіналіся і разгіналіся.
Прыстасаванне раскладвалі на зямлю, на сетку грувасцілі паклажу (сена, салома), якую потым закідвалі на плечы. Для таго, каб падняць рэзгіны на плечы, пры дапамозе вяроўкі (а калі яе няма, то рэменя або спецыяльнага крука) дужкі сцягваюць.
Слова «рэзгіны» з’яўляецца балтызмам у беларускай мове, паходзіць з літоўскай мовы. Магчыма, яго выкарыстоўвалі ў старабеларускай мове. Яно ўвайшло ў літаратурную мову, а таксама ва ўсе гаворкі, акрамя паўднёвых. Слова таксама выкарыстоўваюць у пераносным сэнсе ў размоўнай рэчы, пазначаючы непрыгожасць, нязграбнасць, няўклюднасць («старыя рэзгіны»).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сельскагаспадарчыя інструменты