Універсітэт імя У. Ф. Мэсі () — новазеландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і кампусамі ў Оклендзе, Уэлінгтане і Палмерстан-Норт.

Агульная характарыстыка Універсітэт уваходзіць у 250 лепшых універсітэтаў свету, а таксама 100 лепшых універсітэтаў у рэйтынгу ўстойлівага развіцця. У ім навучаецца каля 27 тысяч студэнтаў, 18 тысяч з якіх вучацца часткова або цалкам дыстанцыйна. Гэта адзіны ўніверсітэт у Новай Зеландыі, які прапануе дыпломы ў галіне авіяцыі і ветэрынарыі. Названы ў гонар былога прэм'ер-міністра Новай Зеландыі Уільяма Фергюсана Мэсі.

Структура Школа бізнесу Каледж творчых мастацтваў Каледж здароўя Каледж гуманітарных і сацыяльных навук Каледж прыродазнаўчых навук Універсітэцкі каледж

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Крыніцы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Новай Зеландыі