Му́рама — фіна-ўгорскае племя, якое з сярэдзіны I тысячагоддзя нашай эры жыло ў ніжнім цячэнні Акі ў ваколіцах горада Мурам. У «Аповесці мінулых гадоў» згадваецца як неславянскае і якое жыве ля ўпадзення Акі ў Волгу.
Мурама пражывалі на тэрыторыях сучасных Разанскай, Уладзімірскай і Ніжагародскай абласцей. На поўначы мурама межавалі з мерамі, на ўсходзе — з эрзянамі і марыйцамі, на поўдні — таксама з эрзяй, на захадзе — з мешчарайРябинин Е. А. Финно-угорские племена в составе Древней Руси..
Мурам меў важную ролю ў працэсах славянскай каланізацыі Паўночна-Усходняй Русі, служачы ўмацаваным пунктам для зацвярджэння княжацкай улады. Славянскае панаванне на ніжняй Ацэ замацавалася паходамі Святаслава на Аку і Волгу ў 965 годзе і Уладзіміра Святаслававіча ў 985 годзе. У 988 годзе ў Мураме з’явіўся першы князь Глеб Уладзіміравіч. Паводле археалагічных звестак, цэнтральная ўмацаваная сядзіба горада была пабудавана ў другой палове X стагоддзя на раней незаселеным месцы, размешчаным паміж мурамскімі і, магчыма, славянскімі селішчамі.
Гл. таксама
Мера (племя) Славянская каланізацыя Паўночна-Усходняй Русі
Крыніцы
Катэгорыя:Старажытныя народы Катэгорыя:Фіна-ўгорскія народы