2025 год уключае шэраг падзей, якія пакінуць след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі 27 лютага — 22 чэрвеня: выстаўка «Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага», прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння мастака, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж». 26 сакавіка — 14 красавіка: выстаўка жывапісу і графікі «Партрэт роднай зямлі» да 95-годдзя з дня нараджэння беларускага мастака Міхася Карпука, гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Д. Шчамялёва. 25 красавіка — 15 чэрвеня: выстаўка «Адольф Гугель. Аповесць, напісаная фарбамі», прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння мастака, НММ Рэспублікі Беларусь. 29 жніўня — 5 кастрычніка: у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылася юбілейная выстаўка «Святло ў далонях», прымеркаваная да 75-годдзя мастака Мацвея Басава. У экспазіцыі больш за 100 жывапісных работ, а таксама 12 лістоў арыгінальнай графікі, створаных мастаком за амаль 55 гадоў творчай дзейнасці. У іх адлюстраваны асноўныя тэмы творчасці мастака: біблейскія сюжэты, беларускія мястэчкі, Халакост, каханне, а таксама жанры — нацюрморт і пейзажМацвей Басаў «Святло ў далонях». Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь..
5 верасня — 10 кастрычніка: выстаўка беларускага шкла «Васільковае трымценне» ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі БеларусьВыстаўка беларускага шкла «Васільковае трымценне». Блакітны, сіні і кобальтавы колеры шкла з’яўляюцца традыцыйнымі для беларускай шкловытворчасці. На выстаўцы дэманструецца прасаванае шкло 1921—1939 гадоў вытворчасці шклозавода Юліюса Столе ў Бярозаўцы, а таксама каля 30 шматфігурных дэкаратыўных кампазіцый мастацкага шкла савецкага перыяду, якое было выканана на шклозаводзе «Нёман» і Барысаўскім хрусталёвым заводзе імя Фелікса Дзяржынскага ў 1950-х — 2010-х гадах. Сярод мастакоў — Людміла Мягкова, Галіна Ісаевіч, Керсці Вакс, Сільвія Раудвеэ, Галіна Сідарэвіч, Таццяна Малышава, Уладзімір Жохаў, Сямён Грахоўскі, Сяргей Шэцік, Алена Атрашкевіч і іншыя.
17 верасня — 30 верасня: камерная выстаўка «Павел Южык (1874—1944). Мастак і настаўнік» у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. На выстаўцы прадстаўлена нешматлікая колькасць прац гэтага заходнебеларускага майстра з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея і прыватнай калекцыіАнонс выстаўкі Паўла Южыка. 17 кастрычніка — 14 студзеня 2026: выстаўка «Міхась Сеўрук. Ідылія», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака, у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 120 твораў жывапісу і графікі з калекцый музеяў Беларусі і прыватных збораў, рэдкія архіўныя фотаздымкі. 30 кастрычніка — 14 снежня: выстаўка «Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі», прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага скульптара, народнага мастака БССР, НММ Рэспублікі Беларусь.
Лістапад — генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі прызначана Ірына Мацяс.
11 снежня — 11 студзеня 2026: у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь выстаўка друкаванай графікі «Дзмітрый Малаткоў. Майстар, калекцыянер, дароўца», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага майстра-друкара твораў графічнага мастацтва, кіраўніка майстэрні гравюры ў мінскім Мастацкім камбінаце (1961—2020), калекцыянера эстампаў.
23 снежня 2025 года прайшоў XXV з'езд Беларускага саюза мастакоў. Старшынёй ГА Беларускі саюз мастакоў абраны Андрэй Васілеўскі.
24 снежня — 1 сакавіка 2025 года: выставачны праект «Беларуская ваза» ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Пасля заканчэння Вялікай Айчынная вайны ў Беларусі пачала адраджацца вытворчасць мастацкага фарфору і фаянсу, традыцыі якой існавалі яшчэ з сярэдзіны XVIII стагоддзя: «Фарфурня» М. К. Радзівіла ў Свержані, фарфоравая мануфактура М. К. Агінскага ў Целяханах (1775–1778 гг), фарфоравы завод князёў Друцкіх-Любецкіх і мноства кафляных майстэрняў, вядомых на тэрыторыі сучаснай Беларусі з Сярэднявечча.
Значную ролю ў адраджэнні вытворчасці адыграў Мікалай Міхалап – мастак-кераміст, першы дырэктар Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, які з верасня 1945 года ўзначаліў Сектар мастацкай прамысловасці Кіраўніцтва па справах архітэктуры пры СНК БССР. Мінскі фарфоравы завод быў адзіным прадпрыемствам у краіне ў сярэдзіне XX стагоддзя, якое масава рабіла фарфоравы посуд. У перыяд аднаўлення фарфора-фаянсавай вытворчасці Мікалай Міхалап быў адзіным прафесійным кансультантам завода. Майстры завода асвойвалі спецыфіку новых матэрыялаў і стварылі уласны ўнікальны стыль, які зараз мае вялікі поспех у калекцыянераў. Дэкаратыўныя вазы сталі традыцыйным відам твораў Мінскага фарфоравага завода. Усяго ў калекцыі музея 10500 узораў вырабаў з асартыменту МФЗ, а гэта сведчыць аб тым, што гісторыя гэтага закрытага прадпрыемства не будзе забытайНацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. «Беларуская ваза».
З’явіліся
Узнагароды
Памерлі 7 сакавіка — Аляксандр Зіменка (нар. 16.10.1946), беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1979. 31 мая — Павел Семчанка (нар. 1938), беларускі мастак-каліграф, прафесар. 22 мая — Мая Яніцкая (нар. 1931), беларуская мастацтвазнаўца, даследчыца гісторыі беларускага мастацкага шкла. 13 ліпеня — Яўген Адзіночанка (нар. 1960), беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка), сябра Беларускага саюза мастакоў з 1996. 23 снежня — Валянцін Занковіч (нар. 1937), беларускі архітэктар, скульптар, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1978.
Крыніцы
Спасылкі Сайт Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Сайт Беларускага саюза мастакоў
Катэгорыя:2025 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь