Трдат, Тырыдат, Тырдат () — армянскі архітэктар сярэдзіны X — пачатку XI стагоддзя, заснавальнік школы армянскага дойлідства X—XI стагоддзяў. Прыдворны дойлід Анійскага царства дынастыі Багратыдаў.

Працы архітэктара адметныя дасканаласцю арачна-скляпенных канструкцый, гарманічнай яснасцю прасторавых кампазіцый, лаканічнай выразнасцю дэкору. Сярод прац: кафедральныя саборы ў Аргіне (977—988) і Ані (989—1001), царква Грыгорыя ў Ані (Гагікашэн; 1001—1010, трохярусная ратонда). Рэстаўрыраваў купал сабора Святой Сафіі ў Канстанцінопалі.

Крыніцы

Літаратура

Оганесян К. Л. Зодчий Трдат. — Ереван: Изд-во АН Армянской ССР, 1951. — 108 с. — 800 экз. Трдат, Тиридат, Тирдат // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 302. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз.

Спасылкі Алиса Поплавская Архитектор Трдат — мастер реставрации купола Святой Софии Константинопольской // Армянский музей Москвы и культуры наций

Катэгорыя:Архітэктары Арменіі