За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Рагачоўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Яўрэяў у раёне забівалі ў Рагачове, вёсках Журавічы, Новыя Журавічы, Свержань, Гарадзец, Доўск, Забалацце, Стоўпня, Ціхінічы, Побалава (130 чалавек 28 кастрычніка 1941 года), Хатоўня (171 чалавек ва ўрочышчы Старына 1 студзеня 1942 года), Востраў (46 чалавек у верасні 1941 года) і многіх іншых месцах.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 6 гета: У трох гета горада Рагачоў (10 верасня 1941 — 20 сакавіка 1942) былі закатаваныя і забітыя больш за 3000 чалавек. У Гарадзецкім гета (верасень — кастрычнік 1941Государственный архив Гомельской области (ГАГО), — фонд 1345, опись 1, дело 15, лист 55;Государственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — фонд 7021, опись 85, дело 218, лист 56) загінулі каля 400 чалавек. У Журавіцкім гета (да лістапада 1941 года, 24 снежня 1941 года альбо 1 студзеня 1942 года) загінула як мінімум 131 (120, 171) чалавек. У Свержанскім гета (да 27 снежня 1941) загінула 260 (274) чалавек.
У Рагачоўскім раёне 3 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Дуктаўская ТаццянаЯд Вашем. История спасения. Дуктовская Татьяна. , Завадская ЕфрасінняЯд Вашем. История спасения. Завадская Ефросинья. , Шчагельская ЯдвігаЯд Вашем. История спасения. Щегельская Ядвига. .
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў РагачовеЛитин А., Шендерович И. Кровавые дни Рогачёва , ЖуравічахZhuravichi і СвержанеЛитин А., Шендерович И. Старинное местечко. Свержень .
Крыніцы
Літаратура
Рагачоўскі раён Катэгорыя:Гісторыя Рагачоўскага раёна