Разліў нафтапрадуктаў у Керчанскім праліве здарыўся 15 снежня 2024 года з-за крушэння двух танкераў «Волганафта-212» і «Волганафта-239» пад сцягам Расіі, якія трапілі ў шторм.

Карабель «Волганафта-212», які перавозіў каля 4300 т мазуту, раскалоўся напалову і затануў, што прывяло да разліву нафтапрадуктаў і гібелі аднаго члена экіпажа. Судна «Волганафта-239» атрымала пашкоджанні, у выніку чаго яно пачало дрэйфаваць на працягу некалькіх гадзін, пакуль не села на мель каля порта Тамань Краснадарскага краю. Абодва танкеры належаць кампаніі «Волгатанкер» з Самары, якая займаецца перавозкай нафтапрадуктаў па ўнутраных водных шляхах Расіі і ўздоўж узбярэжжа Чорнага мора.

Інцыдэнт

Рана раніцай 15 снежня 2024 года, два нафтавыя танкеры пад расійскім сцягам трапілі ў шторм у Керчанскім праліве. Па словах расійскіх афіцыйных асоб у Крыме, шторм дасягаў 7 балаў па шкале Бофарта, хуткасць ветру дасягала 32—38 міль у гадзіну. У момант інцыдэнту на борце «Валганафты-212» было 13 чалавек, а «Волганафты-239» — 14 чалавек. «Волганафта-212» перавозіла каля 4300 тон мазуту, нізкагатунковага цяжкага паліва, якое выкарыстоўваецца ў розных мэтах на тэрыторыі постсавецкіх краін і ў Іране, тым часам як «Волганафта-239» перавозіла неназваную колькасць мазуту. Абодва судны, як паведамляецца, знаходзіліся за пяць міль ад берага.

«Волганафта-212» раскалолася напалову пасля таго, як яе стукнула вялікая хваля. Яе насавая частка затанула, адбыўся разліў нафты, у выніку інцыдэнту адзін член экіпажа загінуў. Тым самым часам была пашкоджана і «Волганафта-239», яка на працягу некалькіх гадзін дрэйфавала, пакуль не села на мель прыкладна за 80 метраў ад берага недалёка ад порта Тамань (Краснадарскі край).

З Керчы былі адпраўлены два выратавальныя буксіры, а для аказання дапамогі задзейнічалі два верталёты Мі-8 і больш за 50 чалавек. Працы па выратаванні ўскладняліся цемрай і штормам. 8 членаў экіпажа давялося выцягваць з вады, 11 членаў экіпажа былі шпіталізаваны, двое з іх лячыліся ад пераахаладжэння. Намаганні па выратаванні экіпажа «Волганафта-239» былі часова прыпынены з прычыны неспрыяльных умоў надвор’я.

Наступствы Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пасля нарады з міністрамі па надзвычайных сітуацыях і прыродных рэсурсах і экалогіі даручыў ураду стварыць групу па каардынацыі выратавальных работ і ліквідацыі наступстваў разліву нафты. Ён таксама прызначыў віцэ-прэм’ера Віталя Савельева кіраўніком аператыўнай групы па ліквідацыі ўрону навакольнаму асяроддзю. Для ліквідацыі наступстваў для навакольнага асяроддзя былі накіраваныя брыгады Марской выратавальнай службы і МНС.

Былі ўзбуджаны асобныя крымінальныя справы па кожным судне: парушэнні правіл бяспекі на моры і аб забойстве па неасцярожнасці.

Дырэктар украінскага офіса Greenpeace параўнала інцыдэнт з разлівам у лістападзе 2007 года, які на многія гады негатыўна паўплываў на біяразнастайнасць і марское жыццё ў гэтым раёне. Як было заяўлена, «мы можам чакаць аналагічнага ўздзеяння».

Было забруджана ўзбярэжжа Краснадарскага краю. У пачатку студзеня 2025 года мазутныя плямы дасягнулі Еўпаторыі на захадзе Крымаtass.ru. 9 студзеня Уладзімір Пуцін заявіў, што для ліквідацыі разліву нафтапрадуктаў зроблена недастатковаtass.ru.

Крыніцы

Катэгорыя:Керчанскі праліў Катэгорыя:Транспартныя здарэнні 2024 года Катэгорыя:Разлівы нафты Катэгорыя:Снежань 2024 года Катэгорыя:Падзеі 15 снежня