Міхаіл Гурамавіч Кавелашвілі (; ) — савецкі і грузінскі футбаліст і палітычны дзеяч. Абраны прэзідэнт Грузіі з 14 снежня 2024 года.
Спартыўная кар’ера
Клубная Пачаў гуляць у Тбіліскім «Лакаматыве»", затым перайшоў у «Дынама», у складзе якога стаў шасціразовым чэмпіёнам Грузіі (1990—1995). У 1995 годзе перайшоў у уладзікаўказскі клуб «Спартак-Аланія», з якім таксама заваяваў чэмпіёнства.
У 1996 годзе перайшоў у «Манчэстэр Сіці». Пасля вылету клуба з Прэм’ер-лігі Кавелашвілі быў аддадзены ў арэнду ў Швейцарскі «Грасхопер», бо згуляў недастаткова гульняў у Прэм’ер-лізе для атрымання дазволу гуляць у першым дывізіёне. Наступныя дзесяць гадоў гуляў за розныя клубы Швейцарыі. У другой палове 2004 года быў аддадзены на паўгода ў арэнду ў «Аланію».
У зборнай За зборную Грузіі згуляў 46 матчаў, забіў 9 мячоў, па іншых дадзеных — 45 (8).
Палітычная кар’ера У 2016 годзе быў абраны ў парламент Грузіі ад кіруючай партыі «Грузінская мара». У 2024 годзе быў вылучаны сваёй партыяй на пасаду прэзідэнта Грузіі.
14 снежня 2024 года абраны прэзідэнтам Грузіі. 29 снежня 2024 года прыведзены да прысягі.
Спартыўныя дасягненні
Камандныя Шасціразовы чэмпіён Грузіі (1990—1995) Чэмпіён Расіі (1995) Чэмпіён Швейцарыі (1998)
Асабістыя Увайшоў у Спіс 33 лепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі пад першым нумарам (нападаючы, 1995).
Прыватнае жыццё Жанаты з Тамарай Баграціёні (нар. 1971). У пары трое сумесных дзяцей: Марыям (нар. 1996), Гурам (нар. 2001) і Элізабэт (нар. 2013), а таксама сын Тамары Баграціёні ад першага шлюбу Георгій (нар. 1989).
Крыніцы
Спасылкі
Статистика на legioner.kulichki.com
Катэгорыя:Ігракі ФК Базель Катэгорыя:Ігракі ФК Аарау Катэгорыя:Ігракі ФК Сьён Катэгорыя:Ігракі ФК Люцэрн Катэгорыя:Ігракі ФК Цюрых Катэгорыя:Ігракі ФК Грасхопер Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Аланія Уладзікаўказ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Тбілісі Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Тбілісі Катэгорыя:Ігракі зборнай Грузіі па футболе Катэгорыя:Футбалісты Грузіі Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Палітыкі Грузіі Катэгорыя:Палітыкі паводле алфавіта