Міхаіл Іванавіч Астапенка (нар. , в. Бярозаўка, Палтаўская вобласць, Украіна) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кераміст.
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Бярозаўка Палтаўскай вобласці Украіны. Скончыў у 1966 годзе Міргарадскі керамічны тэхнікум імя М. Гогаля і ў 1973 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў М. Бяляева і Т. Паражняка. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года. Жыве ў г. Барысаве.
Творчасць Працуе ў галіне керамікі. Асноўныя творы: дэкаратыўнае пано «Гісторыя касцюма» для магазіна «Адзенне» і пласты ў салоне-магазіне для маладых (абодва ў г. Барысаве), дэкаратыўная пластыка для інтэр’ера Палаца шлюбаў у Наваполацку; кампазіцыі «Вяселле», «Рэха пушчы»; сервізы «Вечар», «Падарункавы», «Адпачынак», «Беларусь», «Кветкі».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі