Аляксей Паўлавіч Багустаў (нар. , в. Шоламы, Яраслаўская вобласць, Расія) — беларускі мастак.
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Шоламы Яраслаўскай вобласці Расіі. Скончыў у 1977 годзе Акадэмію мастацтваў Латвіі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1979 года.
Некаторы час жыў і працаваў у Мастах, узначальваў мясцовую дзіцячую школу мастацтваўЖыццё - творчасць, а творчасць - жыццё.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года. Жыве ў г. Гродна.
Творчасць Працуе ў станковым жывапісе, акварэлі. Асноўныя творы: жывапісныя кампазіцыі «Латышскія стралкі», «Нацюрморт са скрыпкаю», «Першы снег», «Ліпавы мёд», «Імя не ведаю», «Ваўкавыскі краявід»; серыі акварэляў «Вялікія рэвалюцыянеры», да 800-годдзя «Слова аб палку Ігаравым».
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя