Обаль — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль каля вёскі Обаль.
Апісанне Катлавіна возера ўяўляе сабой пашыранае рэчышча ракі Обаль. Схілы вышынёй 6—10 м, суглінкавыя і супясчаныя. Плошча воднай паверхні 0,3 км². Даўжыня 2,56 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Сярэдняя глыбіня 2,3 м, найбольшая — 2,8 м. Дно плоскае, пакрытае глеем і сапрапелем, берагі забалочаныя. Плошча вадазбору 568 км². Возера дыстрофнае, зарастае чаротам, трыснягом, гарлачыкамі, рдзестам.
У возера ўпадае чатыры ручая.
Зноскі
Літаратура Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 199. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7
Катэгорыя:Басейн Обалі Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна