19 мая 2024 года ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (ДРК) адбылася спроба дзяржаўнага перавароту. У путчы абвінавацілі прыхільнікаў Крысціяна Маланга, лідара Аб’яднанай кангалезскай партыі, які быў забіты падчас падзей.
Ход падзей Напярэдадні былі адменены выбары старшыні парламента, якія першапачаткова запланавалі на 18 мая. Адным з кандыдатаў быў паплечнік прэзідэнта ДРК Фелікса Чысекеды, міністр эканомікі Віталь Камерге.
Прыкладна ў 04:30 19 мая пачаліся баі ў сталіцы краіны Кіншасе. Узброеныя групы апазіцыянераў выкарыстоўвалі сцяг Заіра і заклікалі да адстаўкі прэзідэнта. Сутычкі разгарнуліся каля Палаца народа, у які нападнікам удалося пранікнуць. Адначасна дваццаць іншых атакавалі рэзідэнцыю Віталя Камерге на бульвары Тшатшы ў раёне Гомбе, але там баевікі пацярпелі паразу. Таксама паведамлялася аб стральбе каля Палаца Нацый.
Як першапачаткова меркавалі ўлады, змоўшчыкамі былі вайскоўцы. Потым высветлілася, што гэта былі прыхільнікі Крысціяна Маланга, лідара апазіцыйнай Аб’яднанай кангалезскай партыі, які знаходзіўся ў выгнанні. Падчас баёў у горадзе ён выйшаў у прамы эфіры і сказаў: «Фелікс, ты выйшаў. Мы ідзём за табой». Пазней прэс-сакратар УС ДРК заявіў, што Маланга забіты ў Палацы Нацый. Некалькі замежнікаў і меркаваных змоўшчыкаў былі арыштаваныя. У некаторых з іх выяўлены пашпарты ЗША і Канады. Усяго затрымана 50 чалавек.
Пасля падаўлення путчу ў горадзе былі разгорнуты вайсковыя фарміраванні з бранятэхнікай, усталёўваліся пасты.
Ахвяры Падчас спробы перавароту загінулі двое паліцыянтаў і чацвёра баевікоў. Некалькі чалавек атрымалі раненні ад снарада, які пераляцеў раку Конга і ўпаў на раён Бразавіля, сталіцы Рэспублікі Конга.
Рэакцыя Афрыканскі Саюз асудзіў спробу перавароту.
Пасол ЗША ў ДРК Люсі Тэмлін заявіла, што яны будуць супрацоўнічаць з кангалезскімі ўладамі ў расследаванні, паабяцаўшы прыцягнуць да адказнасці любога амерыканскага грамадзяніна, які мае дачыненне да падзей.
Крыніцы
Катэгорыя:2024 год у палітыцы Катэгорыя:Канфлікты 2024 года Катэгорыя:Дзяржаўныя перавароты Катэгорыя:Гісторыя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга