Юрый Васілевіч Корсік (нар. 12 сакавіка 1972, в. Забалоцце, Мінскі раён) — беларускі выкладчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 12 сакавіка 1972 года ў в. Забалоцце Мінскага раёна Мінскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі».
Працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады, інжынерам па сельскагаспадарчых машынах Смілавіцкага саўгаса-тэхнікума; выхавальнікам, загадчыкам аддзялення Смілавіцкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 203; намеснікам дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя; дырэктарам Смілавіцкага дзяржаўнага каледжа.
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Бярэзінскай акругі № 61. Член Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы.
Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, нагруднымі знакамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі», Садружнасці Незалежных Дзяржаў «Выдатнік адукацыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў», трэцяй прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў.
Сям'я Жанаты, мае двух сыноў.
Спасылкі
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання