Араўкарыя высокая (Araucaria heterophylla) — від іглічных раслін сямейства .
Апісанне Канічнае дрэва 50-70 м вышынёй, 1,25-1,75 м у абхваце. Галіны растуць раўнамернымі пластамі, што стварае эфект падабенства з пагадайМеннинджер Э. Причудливые деревья // Мир, 1970, 371 с. — С. 41. Кара шэра-карычневая, вылузваецца дробнымі лускавінкамі. Маладое лісце шылападобнае, увагнутае, зялёнае, ігольчатае, да 1,2 см даўжынёй. Дарослае лісце лускападобнае, 4-5 мм даўжынёй, увагнутае, шчыльна размешчанае, ярка цёмна-зялёнае, 6 мм даўжынёй 4-6 мм шырынёй. Мужчынскія шышкі ў кластарах, падоўжаныя, 4 см даўжынёй, жаўтлява-карычневыя або чырванаватыя; мікраспарафілы вострыя. Жаночыя шышкі большыя ў шырыню, чым у даўжыню, 12-15 см даўжынёй. Насенне 2,5-3 см даўжынёй 1,2 см шырынёй, з шырокімі крыламі.
Арэал Эндэмік нізінных раёнаў вострава Норфалк (Аўстралія) і двух бліжэйшых астравоў.
Выкарыстанне Гэты від папулярны як дэкаратыўны ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, Гавайскіх астравах, Каліфорніі, Іспаніі, Партугаліі і іншых месцах.
Пагрозы і ахова Гэты від сутыкаецца з высокай рызыкай знікнення ў дзікай прыродзе з-за абмежаванага і вельмі фрагментаванага распаўсюджання ў спалучэнні з доўгім падзеннем шырокасці і якасці асяроддзя пражывання. Большасць пакінутых прыродных паселішчаў знаходзяцца ў межах нацыянальнага парка вострава Норфалк.
Цікавыя факты Намаляваная на сцягу Норфалка.
Галерэя
Спасылкі
The Gymnosperm Database
Катэгорыя:Флора Аўстраліі і Акіяніі Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Араўкарыевыя