International MaxxPro — бронетранспарцёр вытворчасці Navistar International, прыняты на ўзбраенне УС ЗША ў 2007 годзе для тэрміновага пераўзбраення войскаў у Іраку. Лічыцца перспектыўнай заменай HMMWV.
Гісторыя 63% забітых і 69% параненых у Іраку ў 2003—2007 гадах амерыканскіх вайскоўцаў прыпадаюць на страты ад самаробных выбуховых прыладWashington Post, 30/09/2007 . У 2006 годзе Міністэрства абароны ЗША запусціла тэрміновую праграму стварэння браніраваных аўтамабіляў, абароненых ад мін і стралковага агню, вядомую як MRAP (). Пасля тэрміновага конкурсу і выпрабаванняў у сакавіку—чэрвені 2007 года заказы на тысячы машын розных узораў былі выдадзены адразу пяці кампаніям — Force Protection Inc, BAE Systems, Stewart & Stevenson, General Dynamics і Navistar. Па сутнасці, Пентагон мабілізаваў на выкананне тэрміновага заказу ўсіх наяўных пастаўшчыкоўDefense NewsAviation Week DTI, 22/10/2007 .
На долю Navistar дасталіся кантракты на пастаўку 4471 машыны на суму 2,7 млрд долараў (станам на канец снежня 2007 года), або 40 % ад праграмы ў цэлымThe Street, 18/12/2007 . Асноўны заказчык MaxxPro і распарадчык праграмы MRAP — Корпус марской пяхоты ЗША.
Канструкцыя Navistar, як і канкурэнты, прадставіў на конкурс праект, які базаваўся на паўнапрывадным грузавым шасі агульнага прызначэння з рухавіком на 300 к.с. (International WorkStar 7000). На шасі ўстаноўлена баявое аддзяленне на 6 чалавек, сабранае на нітах і абароненае знізу V-вобразнай плітой, прызначанай для адхіленні выбуху ў бакі ад экіпажа. Сцвярджаецца, што MaxxPro здольны абараніць экіпаж пры наземным выбуху міны да 7 кг у трацілавым эквіваленце. Агульная маса машыны 14 тон, само шасі не браніравана. Аналагічная канструкцыя ўжываецца на нямецкай Dingo ATF, які паступіў на ўзбраенне нямецкай арміі ў 2001.
У 2008 годзе былі распрацаваны дзве мадыфікацыі: MaxxPro PlusNAVISTAR’S MAXXPRO™ PLUS DEBUTS TO PUBLIC THIS WEEK IN PARIS // NAVISTAR NEWS от 16 июня 2008 і MaxxPro Dash (з новай незалежнай падвескай для палепшэння праходнасці«In late 2008, the company modified its design for added mobility and produced the MaxxPro Dash MRAP variant… Under the new contract, MaxxPro Dash vehicles will incorporate the DXM™ independent suspension solution provided by Hendrickson Truck Suspension Systems and AxleTech International. This vehicle upgrade further improves the vehicle’s off-road capabilities»Matthew Potter. NAVISTAR Defense awarded $752 million contract for MAXXPRO DASH MRAP vehicles — Press Release // 16 февраля 2010).
Эксплуатанты
— 155 адзінак станам на 2016 годThe Military Balance 2016,p,231 — 40 адзінак станам на 2024 годThe Military Balance 2024. — P. 71. — каля 60 адзінак станам на 2019 год — больш за 81 адзінку станам на 2022 год — 12 адзінак станам на 2024 годThe Military Balance 2024. — P. 103. — 12 адзінак станам на 2022 год − 100 адзінак станам на 2016 годThe Military Balance 2016,p.336 — 37 адзінак станам на 2022 год — 14 адзінак станам на 2022 год — 8 адзінак станам на 2022 год — больш за 7 адзінак станам на 2022 год — 696 адзінак станам на 2022 год − 10 адзінак станам на 2016 годThe Military Balance 2016,p.267 — 355 адзінак станам на 2022 год — 100 адзінак станам на 2024 годThe Military Balance 2024. — P. 125. — 60 адзінак станам на 2024 годThe Military Balance 2024. — P. 130. — 15 адзінак станам на 2016 годMaxxPro Raw ReportThe Military Balance 2016,p.287 — 2633 MaxxPro Dash і 301 MaxxPro LWB станам на 2022 годThe Military Balance 2022,p.50 — 70 адзінак станам на 2022 год — 440 адзінак станам на 2024 годThe Military Balance 2024. — P. 211. — 25 адзінак станам на 2024 годThe Military Balance 2024. — P. 79. — 6 адзінак станам на 2011 год
Крыніцы
Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка ЗША