У 02:10 ночы 1 мая 2024 года абрынуўся ўчастак хуткаснай аўтамагістралі «Мэйда» (Мэйчжоу—Дабу) у правінцыі Гуандун на поўдні Кітая. Гэтаму папярэднічалі моцныя залевыzviazda.by.

У выніку здарэння загінулі 48 чалавек і яшчэ трыццаць атрымалі раненні. Большасць пацярпелых атрымалі касцявыя раненні, чэрапна-мазгавыя траўмы і кантузіі лёгкіх.

Даўжыня абваленага ўчастка склала 17,9 м, а плошча абвалу — 184,3 м².

З-за катастрофы на дарозе былі заблакаваны 23 транспартныя сродкі.

Крыніцы

Катэгорыя:Падзеі 1 мая Катэгорыя:Май 2024 года Катэгорыя:Катастрофы 2024 года Катэгорыя:2024 год у Кітаі