Антоніа Аранда Мата (; 13 лістапада 1888 — 8 лютага 1979) — іспанскі ваенны дзеяч, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Вызначыўся пры абароне Аўеда.

Біяграфія Нарадзіўся ў Леганесе ў сям’і армейскага капрала.

Ва ўзросце трынаццаці гадоў паступіў у ваенную акадэмію Таледа. Атрымаў адукацыю па спецыяльнасці географа і інжынера. Удзельнічаў у Рыфскай вайне, быў адным з арганізатараў дэсантнай аперацыі ў Аль-Хасейме 1925 года. Вызначыўся як адзін з самых выбітных штабных афіцэраў.

Стаў членам масонскай ложы«Lo que no se ha dicho del general Aranda. Un ejemplo de represión masónica», Tiempo de Historia, 53 (abril, 1979), pp. 33-49, especialmente págs. 38 y 44-46, y del mismo autor, Masonería española contemporánea. Vol. 2. Desde 1868 hasta nuestros días, Madrid, Siglo XXI, 1987, p. 159..

У 1934 годзе ўдзельнічаў у падаўленні Астурыйскай рэвалюцыі. У канцы года прызначаны ваенным губернатарам Аўеда.

У ліпені 1936 года падтрымаў мяцеж супраць урада. Разам з прыхільнікамі знаходзіўся ў аблозе ў Аўеда. У 1937 года стаў камандуючым Галісійскага армейскага корпуса, якім камандаваў да канца грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Пасля заканчэння вайны прызначаны камандуючым III ваеннай акругі (Валенсія). У сярэдзіне 1940 года ўзначаліў Вышэйшую армейскую школу ў Мадрыдзе.

У гады Другой сусветнай, згодна з рассакрэчанымі дакументамі Брытанскай сакрэтнай службы, Аранда атрымаў два мільёны долараў у якасці хабару ад Вялікабрытаніі праз банкіра Хуана Марча, каб запэўніць кіраўніка Іспаніі Франсіска Франка захоўваць нейтралітэт і не далучацца да краін ВосіChurchill sobornó al general Aranda para que encabezara un golpe de Estado contra Franco, Levante-EMVDocumentos desclasificados por los Archivos Nacionales británicos detallan los sobornos a cargos franquistas para que España no abandonara la neutralidad, El País, 2 de junio de 2013 Introducción a la historia de España.

У 1943 годзе Аранда быў арыштаваны па абвінавачванні ў змове з мэтай рэстаўрацыі манархіі, але статус героя вайны дазволіў яму пазбегнуць пакарання.

У 1949 годзе ўзначаліў каардынацыйны камітэт з сацыялістамі і лібертарыянцамі, які вёў дысідэнцкую дзейнасць. За ўдзел у апазіцыі Аранда звольнены ў запасBiografía de Antonio Aranda Mata.

Памёр у Мадрыдзеhttp://hemeroteca.abc.es/nav/Navigate.exe/hemeroteca/madrid/abc/1979/02/18/094.html.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты) Катэгорыя:МанархістыКатэгорыя:МасоныКатэгорыя:Генерал-лейтэнантыКатэгорыя:Генералы Іспаніі