Марыя Тальёні (;  — ) — нямецкая артыстка балета італьянскага паходжання, дачка Поля Тальёні.

Марыя Тальёні нарадзілася ў Берліне. У 1847—1849 гадах выступала ў тэатры «Her Majesty’s Theatre» у Лондане, дзе разам з Полем Тальёні паставіла балеты «Тэа, або Фея кветак» Шміта «Электра, або Закінутае сузор’е» () П. Гертэля і іншыя. У 1848—1865 вядучая салістка Прыдворнай оперы ў Берліне. У 1853—1856 гастралявала ў Вене і іншых еўрапейскіх гарадах.

У 1866 годзе Марыя Тальёні спыніла сцэнічную дзейнасць. Памерла 27 жніўня 1891 года ў Нойайгене (Аўстрыя).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Marie Taglioni, the younger // Oxford Reference Romanticism: The Taglioni Family // 500 Years of Italian Dance, im Archiv der New York Public Library (NYPL)

Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Германіі Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя