Вініпегскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Вініпег у правінцыі Манітоба, Канада.
Агульная характарыстыка Яго ўстановамі-заснавальніцамі былі Манітобскі каледж і Уэсліянскі каледж, якія аб’ядналіся ў адзін каледж у 1938 годзе. Уласна ўніверсітэт быў фармальна заснаваны ў 1967 годзе, калі каледж атрымаў універсітэцкі статут. Сёння ўніверсітэт з’яўляецца сябрам Асацыяцыі ўніверсітэтаў і каледжаў Канады, а таксама Асацыяцыі ўніверсітэтаў Садружнасці.
Структура Факультэт мастацтваў Факультэт бізнесу і эканомікі Факультэт адукацыі Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт кінезіялогіі і прыкладных навук пра здароўе Факультэт магістратуры і аспірантуры
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады